У выпадку перамогі мільярдэра Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША ў Крамлі будзе «свята». Такое меркаванне выказала кандыдат у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан, выступаючы ў Сан-Дыега з прамовай аб нацыянальнай бяспецы.

«Цяпер Масква і Пекін зайздросцяць нашым саюзам па ўсім свеце, бо ў іх нічога падобнага няма. Ім бы вельмі спадабалася, калі б мы абралі прэзідэнта, які паставіць гэту крыніцу сілы пад пагрозу. Калі Дональд даможацца свайго, у Крамлі будзе свята. Мы не можам дазволіць гэтаму здарыцца», - сказала яна.

Клінтан заявіла, што абранне Трампа на ролю галоўнакамандуючага стане «гістарычнай памылкай», так як гэта перакрэсліць усю працу, якую зрабілі разам дэмакраты і рэспубліканцы, каб зрабіць Амерыку больш моцнай і бяспечнай.

Раней Клінтан казала, што яе перадвыбарчы штаб вядзе перамовы з прадстаўнікамі сенатара ад штата Вермонт Берні Сандэрсаам пра аб'яднанне кампаніі Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах.

Па словах Клінтан, яна і Сандэрс «маюць намер зрабіць усё магчымае», каб прадухіліць перамогу Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША.

***

Прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША 8 лістапада. У ходзе праймерыз Трамп набраў 1238 галасоў дэлегатаў з 1237 неабходных для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі. Яго сапернікі Тэд Круз і Джон Кейсік пакінулі прэзідэнцкую гонку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?