У перастрэлках у казахстанскім Актабэ (былы Акцюбінск) загінулі 17 чалавек, паведамляюць у МУС краіны.

Сярод іх 11 меркаваных злачынцаў, трое вайскоўцаў, прадавец збройнай крамы і наведнік яшчэ адной збройнай крамы, а таксама супрацоўнік ахоўнага агенцтва.

Адказнасць за напад узяла на сябе невядомая групоўка «Арміі вызвалення Казахстана». Пацверджання гэтай інфармацыі з іншых крыніц пакуль не паступала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?