Культура1111

Першае месца прэміі Гедройца атрымаў Макс Шчур за кнігу «Завяршыць гештальт»

Прэмія Гедройца прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка».

Ганаровы старшыня журы Конрад Паўлік і прадстаўнікі «Ідэя Банка» Артур Кубінскі і Мікалай Дубавец аб'яўляюць імя пераможцы. Сёлета ім стаў Макс Шчур. На цырымоніі ён не прысутнічае, паколькі знаходзіцца ў Чэхіі.

20:55

Першае месца прэміі ў Макса Шчура. Чэк, эквівалентны 5000 еўра, дастаецца яму.

Хто такі Макс Шчур і чаму яго ніхто не бачыў

Валянцін Акудовіч: «Макс Шчур — неблагі выбар»

20:50

Другое месца агучвае старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч. 

Узнагароду прысуджаюць Альгерду Бахарэвічу. Ён адправіцца на шведскі востраў Готланд.

20:45

Трэцяе месца аб'яўляе Уладзімір Арлоў. Імя пісьменніка напісана ў канверце, які ён трымае ў руках.

Трэцяе месца ў Андрэя Адамовіча за кнігу «Таўсьціла і лешч». Андрэй атрымлівае ў падарунак двухтыднёвы творчы адпачынак у Берлінскім літаратурным калёквіуме.

Андрэй Адамовіч: «Я паехаў у Вільню, сеў і напісаў кнігу за дзесяць дзён»

Пісьменнікі, намінаваныя на прэмію, і сябры журы.

20:25

Усе пісьменнікі шорт-ліста, альбо іх прадстаўнікі, атрымалі дыпломы. На сцэне зноў гурт Shuma.

Ужо зусім хутка назавуць імёны пераможцаў.

На цырымоніі не прысутнічаюць Альгерд Бахарэвіч, Алесь Пашкевіч і Макс Шчур.

19:45

Гучаць урыўкі з намінаваных твораў. У запісе — галасы акцёраў Купалаўскага тэатра Алеся Малчанава і Алены Сідаравай. Ужывую ў зале чытае акцёр Купалаўскага Раман Падаляка.

19:25

Старшыня беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч аб'яўляе, што распачатая пятая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прэміі Гедройца.

«З аднаго боку, прэмія створаная, каб ушанаваць памяць Ежы Гедройца, які 110 гадоў таму нарадзіўся ў Мінску. З іншага, прэмія — прапаганда беларускай літаратуры ў Польшчы і Беларусі. Мусіць быць вера пісьменніка ў тое, што калі ён нешта робіць, камусьці гэта патрэбна. Прэміі дапамагаюць сустрэцца аўтару з чытачом, з польскім перакладчыкам», — кажа Андрэй Хадановіч.

Слова бярэ ганаровы старшыня журы — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік.

«Ідэя прэміі ў тым, каб стымуляваць беларускае літаратурнае асяроддзе развіцца. І гэта прыносіць свае вынікі, таму што бачны росквіт беларускай творчасці. З'яўляюцца кнігі важныя і вартыя ўвагі. Я перакананы, што сёлетнія лаўрэаты цалкам заслужылі гэтае званне. Хачу падзякаваць усім удзельнікам за іх вялікую працу. Вы ўсе — пераможцы. Трэба мець адвагу, каб удзельнічаць у такім конкурсе як гэты, — сказаў Кондрад Паўлік.

Спявае гурт Shuma.

19:15

У зале гатэля «Рэнесанс», дзе сёння агучаць пераможцаў, больш за 100 чалавек — пісьменнікі, журы, госці. 

Адкрывае цырымонію музычны гурт Shuma, які ўдала спалучае архаічныя беларускія спевы і сучасную электронную музыку.

***

Сёлета ў шорт-ліст Прэміі імя Ежы Гедройца трапілі кнігі:

  • «Таўсціла і лешч» Андрэя Адамовіча
  • «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» Валянціна Акудовіча
  • «Белая муха, забойца мужчын» Альгерда Бахарэвіча
  • «Рух» Алеся Пашкевіча
  • «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» Тані Скарынкінай
  • «Завяршыць гештальт» Макса Шчура

У журы прэміі сёлета ўвайшлі Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута — з беларускага боку.

Анджэй Бжэзецкі і Малгажата Ноцунь — з польскага боку.

Ганаровы старшыня журы — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік.

***

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца ад 2012 года.

Раней яе атрымлівалі:

  • Павел Касцюкевіч — «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012)
  • Уладзімір Някляеў — «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013)
  • Ігар Бабкоў — «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014)
  • Віктар Казько — «Час збіраць косці» (2015)

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала11

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі23

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала11

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць