У суботу, 17 снежня, у пункце пропуску «Кузніца» польскія памежнікі праверылі Audi A6, якая належыла 33-гадоваму грамадзяніну Беларусі. У ходзе праверкі законнасці паходжання аўтамабіля, высветлілася, што транспартны сродак знаходзіцца ў базе дадзеных Інтэрпола, як скрадзены ў Расіі. Ацэначны кошт Audi 1998 года выпуску склаў 13 тысяч. злотых, піша s13.ru

Уладальніка аўтамабіля пасля правядзення неабходных працэсуальных дзеянняў перадалі супрацоўнікам паліцыі.

Раней на польска-беларускай мяжы было некалькі затрыманняў дарагіх машын з Беларусі. Прычына тая ж - аўто лічыліся ў якасці скрадзеных у Расіі. Са студзеня гэтага года супрацоўнікі Падляскай памежнай службы затрымалі 104 транспартных сродкі з ацэначным коштам больш за 7 мільёнаў злотых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0