Здарэнні4

Пакрыўджаны экс-супрацоўнік выдаліў інфармацыю з сайта фірмы. Распачатыя тры крымінальныя справы

Супрацоўнікі сталічнага ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій затрымалі 28-гадовага мінчука, які выдаліў з сайта былога працадаўцы каталог, «знёс кліенцкую базу» і заблакаваў доступ да карпаратыўнай пошты. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

28-гадовы мужчына працаваў загадчыкам гандлёвым аб'ектам фірмы, якія займаюцца пастаўкамі на беларускі рынак сантэхнічнага абсталявання з Іспаніі і Швейцарыі. Таксама ён быў адміністратарам сайта кампаніі. У нейкі момант з кіраўніцтвам адбыўся канфлікт — мужчына палічыў, што яго працу недастаткова высока ацэньваюць, і ў выніку звольніўся.

Пасля звальнення, скарыстаўшыся доступам да сайта кампаніі, ён выдаліў больш за 3 тысячы пазіцый тавараў з каталога, «знёс» кліенцкую базу, звесткі аб замовах, а таксама артыкулы аб працы кампаніі.

«Больш за тое, ён занёс загадзя ілжывую інфармацыю на сайт, пасля і зусім змяніў пароль доступу да панэлі кіравання сайтам, а таксама заблакаваў доступ да пошты прадпрыемства», — распавёў начальнік упраўлення «К» ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Кавалёў.

У кампанію сталі паступаць званкі ад незадаволеных кліентаў з усёй Беларусі, што пагражала фірме стратай не толькі прыбытку, але і дзелавой рэпутацыі. Кіраўніцтва кампаніі звярнулася ў міліцыю.

«Супрацоўнікі ўпраўлення «К» ўсталявалі дачыненне былога супрацоўніка да несанкцыянаванага доступу да камп'ютарнай інфармацыі. У мужчыны канфіскавалі камп'ютарную тэхніку, у ходзе яе агляду былі знойдзеныя файлы, якія супрацоўнікі міліцыі перадалі кампаніі, і сайт быў адноўлены», — дадалі ў ГУУС.

У дачыненні да мужчыны былі заведзеныя адразу тры крымінальныя справы па ч.2 арт. 351 (камп'ютэрны сабатаж), па ч.2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі) і па ч.2 арт. 350 (мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Каментары4

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

МКС выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава11

Турма будучыні. Навуковец прапанаваў хуткі спосаб перавыхавання злачынцаў — даць адчуць пакуты іх ахвяр4

Школьніца з Мінска мае 400 балаў для паступлення2

«Вельмі складана зразумець, што ёсць дзве праўды». Літоўскі гісторык пра «Пагоню» і спадчыну ВКЛ 45

Клетка ў жаночай калоніі. Што гэта такое і якія нормы парушае?1

Дарадцы Трампа падалі план спынення вайны Расіі супраць Украіны26

Забаўны факт: на выхад у плэй-оф Еўра-2024 з трэціх месцаў прэтэндуюць выключна каманды былой Аўстра-Венгрыі2

Былы польскі суддзя Шміт стаў карэспандэнтам БелТА8

Жанчына хадзіла па Брэсце з расійскім сцягам. Але адказнасцю пагражаюць не ёй, а таму, хто гэта заўважыў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Галоўнае
Усе навіны →