Вайна1414

«Два-тры тыдні максімум — і вайна скончыцца». Арастовіч патлумачыў тыя свае словы

Былы дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч расказаў, як у пачатку вайны ўдзельнічаў у перамовах, якім бачыць перамір'е з Расіяй і ці часта бачыцца з жонкай пасля ад'езду з Украіны.

Аляксей Арастовіч Алексей Арестович Alexey Arestovich
Аляксей Арастовіч. Скрын відэа: skazhigordeevoy / YouTube

«Ёсць міф, што я супакойваў»

У інтэрв'ю на ютуб-канале «Скажи Гордеевой» Аляксей Арастовіч кажа, што ў пачатку вайны асноўнай сваёй задачай лічыў падтрымку псіхалагічнага стану грамадства:

«Я ведаў, што з пачаткам вайны людзі вельмі моцна «прасядуць», бо гэта каласальны ўдар па псіхіцы. Мая задача была, каб мы не прайгралі.

Ёсць міф, што я супакойваў. Але гэта пабочнае ўздзеянне. Я не супакойваў, я настройваў на перамогу. Калі ўважліва паглядзець, што я гавару, гэта дакладны настрой на перамогу. Фармаванне намераў. Не можа быць іншай будучыні, дзе мы не перамагаем».

«Тады трэба было фарміраваць гэты намер, таму што ўсё літаральна сыпалася», — адзначае Арастовіч і расказвае, што 25 лютага на суткі з'ехаў з Кіева («трэба было вырашыць некаторыя дзяржаўныя задачы»), а калі ехаў назад, то бачыў свабодную дарогу на ўсход і забітыя дарогі на захад.

«Мая машына была адзінай, якая ішла з захаду назад на Кіеў. Я памятаю цалкам забітыя дарогі ў той бок. Людзі збягалі. Гэта было масавае абрушэнне. Я ехаў і паралельна даваў інтэрв'ю, што мы пераможам».

Чаму абяцаў, што «два-тры тыдні — і вайна скончыцца»

На пачатку вайны Арастовіч сцвярджаў: «Два-тры тыдні максімум — і вайна скончыцца». Ён тлумачыць тыя словы:

«Два-тры тыдні былі абсалютна апраўданымі. Я быў членам стамбульскай перамоўнай групы. І ведаў тэрміны перамоваў і дамовы аб спыненні агню».

На заўвагу, што яго не відаць на відэа з перамоваў, былы палітык кажа: «Мяне расіяне «збілі» — папрасілі беларусаў завесці крымінальную справу пасля таго, як я заклікаў узрываць чыгунку ў Беларусі. І такім чынам мяне адхілілі. (…) Але я ўсё роўна застаўся. Я сядзеў за кадрам, ведаў аб планаванай сустрэчы Зяленскага з Пуціным і меркаваным спыненні агню — 9 красавіка. Таму заставалася два-тры тыдні.

Я ўжыў тэрмін «два-тры тыдні», бо бачыў па ваеннай дынаміцы, што расіяне адыдуць ад Кіева. Я не гаварыў, што пераможам вось паслязаўтра, а што ўвогуле пераможам у гэтай вайне. Тое, што мы застанемся існаваць нават у абрэзаным варыянце, лічыце, што мы ўжо перамаглі. Надта вялікая розніца паміж намі і Расіяй. У дзясяткі разоў па ваеннай магутнасці. І нам проста не прайграць азначае перамагчы».

«Пуцін яшчэ ў сакавіку 2022 года зразумеў, што вайна — гэта памылка»

Арастовіч сцвярджае, што Пуцін яшчэ ў сакавіку 2022 года разумеў, што вайна — гэта каласальная памылка.

«Я бачыў, як ішла перагаворная група. Буча ўжо была. 9 красавіка Пуцін дае каманду праз Абрамовіча працягнуць перамовы.

І гэта пасля таго, як Лаўроў зрабіў некалькі непрыемных заяваў, што ўкраінскі бок неканструктыўны. Пуцін усё хацеў прымірыцца. Апошняе ўзаемадзеянне па Стамбульскай групе — 17 мая, праз паўтара месяца пасля Бучы. Ён усё хацеў мірыцца.

26 красавіка быў «Рамштайн» (кантактная група па абароне Украіны. — НН). Яны выдатна разумелі, што ўсё не паехала, што план уварвання парушаны».

Якім бачыць перамір'е

Аляксей Арастовіч лічыць, што прапанова аб перамір'і павінна сыходзіць ад расійскага боку. Але для пачатку перамоваў неабходна пасярэдніцтва такіх дзяржаў, як Францыя, Кітай, ЗША, з гарантыямі.

Па словах палітыка, прэзідэнт Францыі Макрон прапанаваў перамір'е на час Алімпійскіх гульняў. Але пытанне ў тым, як да гэтага ставяцца ЗША і Кітай, Пуцін і Зяленскі. Пакуль гэта невядома.

Калі б Расія прапанавала спыніць агонь, лічыць Арастовіч, то паставіла б Украіну ў бязвыхаднае становішча — прапанову трэба было б прыняць.

«Інакш нас рэзка асудзіць уся сусветная супольнасць: вось вам далі шанц спыніць вайну, але вы гэта не зрабілі.

Калі Зяленскі прапаноўвае, то Пуцін таксама мог бы на гэта пайсці. Але Зяленскі не прапануе. Ён выразна належыць да партыі вайны. Ён выбудаваў асабістую палітычную значнасць на партыі вайны, на мяжы 1991 года. Хаця цяпер з'явіліся агаворкі тыпу «ўсё скончыцца перамовамі».

Як распрацоўваў Дугіна

Аляксей Арастовіч раней працаваў у разведцы. Ён згадвае, што ў 2005 годзе прымаў удзел у Еўразійскім з'ездзе моладзі — ультраправай арганізацыі, якая з'яўляецца моладзевай часткай Міжнароднага еўразійскага руху Аляксандра Дугіна. Разам з філосафам ён прыняў удзел у прэс-канферэнцыі.

«Я распрацоўваў Дугіна. (…) У мяне была задача зрабіць першасную ацэнку персанажа. Я думаю, як яго ацэньваць. Пачаў глядзець на сувязі, бо сістэма сувязей вызначае, што гэта за чалавек («гарадзіць» ён можа ўсё, што заўгодна). І па ёй было відаць, што ён невыпадковая фігура».

Па словах Арастовіча, калі пасля сустрэчы з Дугіным у 2005 годзе ён прынёс дакладную, то яго ўласнае ўпраўленне бяспекі напісала, што завядзе на яго крымінальную справу за тое, што ён імкнецца пасварыць два брацкія народы.

«Гэта не было рашэннем тагачаснага камандавання ГУР і палітычным рашэннем. Гэта было рашэннем, скажам так, групы патрыётаў Украіны, якія разумелі гэту небяспеку», — гаворыць мужчына і заўважае, што пасля гэтага ён сышоў з ГУР. Прычынай стала яго «залішняя ініцыятыва».

Як згадвае Арастовіч, у сваёй справаздачы ён напісаў, што вайна з Расіяй непазбежна. І да яе неабходна максімальна хутка рыхтавацца. Асноўная задача ГУР — прадухіляць знешнюю агрэсію. «Але ў той час быў Юшчанка, які максімальна хутка распрадаваў армію, усё скарачаў, прыбіраў. І я меў смеласць пакрытыкаваць прэзідэнта. (…) Нейкі капітан крытыкуе прэзідэнта, падстаўляе кіраўніцтва, генералаў. Яны спужаліся».

Што ў адносінах з жонкай

Аляксей Арастовіч цяпер жыве не ва Украіне. Жонка да яго прыязджае раз на месяц. І ён верыць у тое, што існуе шлюб на адлегласці.

«Мы сазвоньваемся кожны дзень, гадзінамі размаўляем, абмяркоўваем усе падрабязнасці», — кажа мужчына і дадае, што спадзяецца, што такія адносіны ненадоўга, усё скончыцца «ў разумныя тэрміны».

Каментары14

  • Anatol Starkou
    25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • 25.06.2024
    Спадніца з плюшу .
  • Любы чытачэ
    25.06.2024
    Чакаю, што напіша Акабчык.

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку10

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

Масква з дапамогай агента-амерыканца стварыла ў ЗША сетку рэгіянальных псеўдаСМІ18

ЦВК патлумачыў, чаму 23 лютага не абралі днём выбараў5

На вуліцы Мазурава ў сталіцы ўтварылася возера — прарвала трубу3

«Параілі да снежня здаць ЦТ у Беларусі, інакш адлічаць». Беларусы, якія паступілі ў польскія ВНУ, не могуць вучыцца11

«Па ўсё гэта трэба ехаць у Менск». На што скардзяцца жыхары спадарожнікаў сталіцы, якія зноў узяўся развіваць Лукашэнка

У дзень 20-й гадавіны шлюбу Святлана Ціханоўская згадала асабістае і паказала сямейныя фота з Сяргеем26

У Браславе за «экстрэмізм» судзілі кіраўніка мясцовых паляўнічых і яшчэ трох чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі43

Лукашэнка прыгразіў Расіі вайной у выпадку далучэння Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →