Дзмітрый Кавалгін.

«Мая суседка па вёсцы даволі канфліктная асоба, скажам так, раней ужо былі цяжкасці ў нас, — расказаў «Нашай Ніве» Дзмітрый Кавалгін. — І тут яна нам перакрыла ваду, я пайшоў разбірацца. Яна не адгукалася, таму я зайшоў на ўчастак. Тут яна выйшла, пачала лаяцца, выклікала міліцыю, напісала заяву на мяне: маўляў, я незаконна трапіў на яе тэрыторыю». 

Праз такі паварот Дзмітрый таксама вырашыў напісаць на пенсіянерку заяву — ужо вельмі фрывольна яна паводзіла сябе ў спрэчцы, што бачылі і чулі сведкі. Сярод іншага, назвала Дзмітрыя «жыдоўскай мордай». 

«Праз тыдні два-тры мне прыйшоў ліст з маладзечанскай міліцыі, у якім гаварылася, што яе заява адхіленая, а мая будзе разглядацца ў судзе — артыкул 9.3 КааП. Што цікава, суд відавочна не хацеў гэтым займацца, мне настойліва прапаноўвалі прымірыцца, але я адмовіўся. Па выніку выклікалі сведкаў, склікалі паседжанне. Яе прызналі вінаватай і далі штрафу 5 базавых велічынь», — падсумаваў Дзмітрый. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?