Па папярэдняй інфармацыі, гродзенская міліцыя спыніла лекцыю расійскага анархіста Пятра Рабава. На ёй прысутнічала каля 20 чалавек, усе яны былі затрыманыя.

Рабаў хацеў расказаць слухачам пра «рэвалюцыю ў паўсядзённым жыцці», тэорыю сітуацый і шмат іншага, звязаўшы анархізм з лібертатным марксізмам, а таксама анархічную філасофію і рэвалюцыйны актывізм з радыкальным мастацтвам», — так гаворыцца ў анонсе сустрэчы.

Хто такі гэты Рабаў? Апішам яго ягонымі ж словамі.

«Я знаходжуся ў вострай апазіцыі да ўсяго сучаснага. Я вельмі кансерватыўны анархіст, мне ніколі не хацелася бегчы за прагрэсам», — казаў ён у адным з інтэрв'ю.

На наступны дзень Рабаў меўся выступіць у Баранавічах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0