Культура6767

У Швейцарыі нарэшце адкрылі помнік Касцюшку ФОТЫ

Доўгачаканая падзея адбылася 21 кастрычніка ў швейцарскім Залатурне. 

Хоць на канчатковай прымірэнчай шыльдзе і няма надпісу, што першапачаткова быў задуманы [«Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў»], на ўрачыстасці з нагоды адкрыцця помніку ён усё ж з'явіўся.

Нагадаем, з чаго пачалася ўся шура-бура. 9 кастрычніка намеснік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі Алесь Сапега паведаміў, што пад уплывам польскага амбасадара ў Берне Якуба Кумаха змест шыльды на помніку Тадэвушу Касцюшку моцна скарацілі. З яго прыбралі беларускамоўную версію і выкраслілі радок пра «выдатнага сына Беларусі», пакінуўшы толькі імя, даты жыцця і сціплае «Пастаўлены Асацыяцыяй беларусаў Швейцарыі ў 2017 годзе», напісанае па-нямецку. Прычым беларуская асацыяцыя пісалася як «Weissrussischen Vereinigung».

Пасля таго, як СМІ ўзнялі шум вакол гэтай гісторыі, у перамовы з мэрам Залатурна ўключылася беларускае МЗС, якое паспяхова здолела ўлагодзіць канфлікт. Кампрамісны варыянт шыльды выглядае так:

«Тадэвуш Касцюшка. 1746—1817. Ад Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі. 2017 год» па-беларуску і нямецку. Прычым у нямецкім варыянце беларуская асацыяцыя пішацца ўжо як Belarussische, а не Weissrussische.

Рэакцыяй беларусаў на канфлікт у Залатурне было пачаць збор сродкаў на помнік Касцюшку ў Беларусі, у Мерачоўшчыне, дзе ён нарадзіўся. На заклік Глеба Лабадзенкі адгукнуліся ўжо 450 чалавек. Сёння сабрана больш за 12 тысяч рублёў, аднак неабходна яшчэ 5 тысяч [ахвяраваць можна тут].

Алесь Сапега побач з помнікам Тадэвушу Касцюшку ў Залатурне.

Каментары67

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны34

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі7

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць