Мастачка пранесла халадзец у выглядзе галавы Леніна па вуліцах Віцебска ФОТЫ

Адзін з экспанатаў выставы «Час жанчын» — бюст Леніна у выглядзе халадца, які быў асновай інсталяцыі «12 нажоў у спіну рэвалюцыі» Настассі Ганчаровай — пакінуў выставачную залу Цэнтра сучаснага мастацтва. Экспазіцыя, аўтарамі якой былі дзевяць віцебскіх мастачак, пратрымалася крыху больш за суткі.

Як заявіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыёнак, гэта выставачная зала, размешчаная на плошчы Перамогі непадалёк ад вечнага агню — не месца для падобных творчых эксперыментаў. Чыноўнік лічыць, што халадзец у выглядзе ленінскай галавы побач з патрыятычнымі сімваламі можа быць няслушна вытлумачаны.

У той жа час Анастасія Ганчарова кажа, што ніякіх скаргаў на яе працу ад «ветэранаў з ўнукамі» не паступала.

Напярэдадні 100-годдзя Кастрычніцкага перавароту Ленін падарожнічаў па Віцебску ў скрынцы з-пад абутку. Настасся Ганчарова пранесла 700-грамовую скульптуру правадыра ад плошчы Перамогі да плошчы Леніна.






-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары