Грамадства44

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека

У беларускіх крамах зноў з'явіўся ружовы сыр «Чайная ружа». Гурманы памятаюць яго па ранейшых пастаўках, але пасля ён на пэўны час знік з продажу. Цяпер вытворца вярнуў гэты прадукт, але ў абмежаванай святочнай партыі і ў абноўленым варыянце, піша Tochka.by.

Фота: instagram.com/belovezhskie

Брэнд «Белавежскія сыры» паведаміў, што надаў сыру яркі ружовы колер дзякуючы сублімаваным ягадам. Па словах вытворцы, смак спалучае лёгкую малінавую кіслінку і водар італьянскага прасека, хоць самога алкаголю ў складзе няма.

Набыць гэты сыр можна ў буйных беларускіх сетках — «Кароне», «Гіпа» і «Санта». Яго таксама прадаюць у інтэрнэт-краме «Е-дастаўка», дзе 200‑грамовая ўпакоўка каштуе каля 6,7 рубля.

Вытворца адзначае, што сыр задуманы як незвычайны і эфектны прадукт, які павінен радаваць пакупнікоў і ствараць адчуванне раскошы.

Каментары4

  • Запахом чего?
    12.12.2025
    Просека — узкая полоса, прорубаемая в лесу с целью обозначения границ лесных кварталов, при производстве топографической съёмки, различных изысканий, прокладке линий электропередачи, трубопроводов, для продвижения войск и боевой техники, для защиты леса.
  • :/
    12.12.2025
    Барадзед, я сабе такое раскошаства дазволіць не магу :/ дазволіць сабе такое пэўна могуць толькі ябацькі
  • Гурманович
    12.12.2025
    Сомнительный продукт.
    Кушайте пармезан или грана падана.

Цяпер чытаюць

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

За паўстагоддзя харчовая піраміда перавярнулася з ног на галаву. Раней раілі есці больш хлеба, а цяпер — мяса

Аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» выключылі з Беларускага саюза мастакоў. Сам ён застаўся без заказаў і ў крэдытах24

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць