Літаратура33

26 чэрвеня — прэзентацыя кнігі пра сілу волі

«Акадэмкніга» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак а 18:00.

26-га чэрвеня адбудзецца прэзентацыя «Сіняй кнігі беларускага алкаголіка ПЛЮС» Антона Кулона.

На імпрэзе аўтар распавядзе пра кнігу, працэс яе напісання і адкажа на пытанні чытачоў. Саліст гурта «Recha» Андрусь Такінданг праспявае некалькі песень, а крытык Юрась Пацюпа і літаратар Зміцер Вішнёў падзеляцца сваімі уражаннямі ад кнігі.

«Сіняя кніга беларускага алкаголіка ПЛЮС» — гэта дапрацаваны варыянт кнігі «Сіняя кніга беларускага алкаголіка», якая выйша ў 2012 годзе і выклікала рэзананс як у літаратурных колах, так і ў колах непітушчых алкаголікаў і больш таго — дзейных.

У кнізе распавядаецца пра прыгоды аматара выпіць і пра тое, як герой кнігі пераспрабаваў многія спосабы барацьбы з алкагалізмам і, нарэшце, знайшоў свой шлях. У кнізе даволі імёнаў легендарных дзеячаў беларускай культуры: Кіма Хадзеева, Міхася Стральцова, Міколы Капыловіча і іншых.

Набыць кнігу можна будзе падчас імпрэзы ў «Акадэмкнізе», а таксама на сайце halijafy.by і ў краме выдавецтва на Нямізе, 3 (цокальны паверх, бокс 47).

Каментары3

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»16

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»16

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць