Грамадства3030

«Будуць губерні». У цэнтры Гродна прайшоў мітынг супраць незалежнасці Беларусі і за «адну дзяржаву»

У Гродне ў пятніцу, 25 жніўня, прайшоў мітынг, удзельнікі якога выступілі супраць незалежнасці Беларусі і за пашырэнне Саюзнай дзяржавы і вяртанне СССР. Мітынгоўцы сабраліся ў парку Жылібера з нагоды 32-годдзя з дня абвяшчэння незалежнасці Беларусі, піша суполка «Za Рэферэндум!», як заўважыла выданне «Блізка».

На відэа — чатыры чалавекі, якія сабраліся на мітынгу, — імаверна, актывісты расійскага Нацыянальна-вызваленчага руху (НОД — расійская абрэвіятура), у групе якога і апублікавалі відэа. Гэтая арганізацыя выступае за пашырэнне Расіі да меж СССР 1945 года.

Мітынгоўцы прыйшлі з сімволікай НОД і СССР. А адна актывістка прынесла дзяржаўны сцяг Беларусі і трымала яго перавернутым. Распад СССР яны лічаць вынікам злачынства.

«Роўна 32 гады [прайшло], як ліквідавалі нашу Айчыну. І мы сёння выйшлі сказаць, што Айчына была ліквідаваная. Што злачынцы, такія, як [старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў] Шушкевіч і іншыя, якія ўдзельнічалі ў гэтай ліквідацыі. [Прэзідэнт СССР Міхаіл] Гарбачоў вось гэтую эліту сепаратысцкую выгадаваў — і яны выканалі гэтую задачу», — заявіў у відэатрансляцыі адзін з актывістаў.

Ён назваў «ліквідацыю СССР» злачынствам і ад імя мітынгоўцаў запатрабаваў завесці за гэта крымінальную справу. Таксама мужчына абазначыў мэту актывістаў. 

«Мы не адыходзім — стаім на цвёрдым ідэалагічным шляху. 

Гэта адзіная Айчына, адзіная тэрыторыя. Потым, калі мы пераможам, думаю, ужо не будзе рэспублік. Гэта будзе адна тэрыторыя. У 17-м годзе [лідар партыі бальшавікоў Уладзімір] Ленін заклаў бомбу — яе трэба нейтралізаваць і зрабіць адзіную непадзельную тэрыторыю. Ну будуць губерні, як гэта было яшчэ пры цару, манархічным ладзе». 

Свой выступ актывіст завяршыў словамі «Радзіма! Воля! Пуцін!».

Невядома, ці была акцыя санкцыянаваная гродзенскімі ўладамі. Артыкул 361 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне за публічныя заклікі да дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь. За гэта пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

 Чытайце таксама:

«Гэта не лжэстабільнасць, пра якую кажа Лукашэнка». Святлана Ціханоўская патлумачыла, што значыць сапраўдная незалежнасць

«Для мяне аднолькава важна быць і беларусам, і габрэем, і шведам». Чалавек, які выехаў з Беларусі ў мінулым стагоддзі, расказаў, як і чаму прыйшоў да беларускай мовы пасля 2020-га

Ціханоўская расказала, як беларусы могуць паўплываць на рашэнні літоўскіх чыноўнікаў адносна абмежаванняў

Ціханоўская звярнулася да літоўцаў: Беларусы не маюць і ніколі не будуць мець ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да сваіх суседзяў

Каментары30

  • Тест
    28.08.2023
    Интересно, к этим, невероятным русского мира в Беларуси, дрочуны на Россию из губопика, наведаются или нет ?
  • Валошка
    28.08.2023
    Як жа Лукашэнкаўцы здзекваюцца над Гроднам! Тут табе і Бонд*равы, і канцэрцы расейскіх ГБ-артыстаў, і знікненьне помнікаў, і ФСБ-РПЦэшныя "матушкі", і расейскія назвы вуліцаў і г.д.
    Вось дзе натуральны генацыд! Як жа хочацца ім зьнішчыць каралеўскі горад, таксама як саўкі зьнішчалі Менск! А жыхароў у сібір, як у 39-м, у рамках культурнага абмену, усе ж аднолькавыя рускія людзі
  • Клиника
    28.08.2023
    Опять эти совкодроч**ы повылазили. Один дрочат на вагнеров, а эти на путина, труп сталина и нафталиновый совок. Это клиника!

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць