Ганна Красуліна, фота Волі Афіцэравай

Ганна Красуліна, фота Волі Афіцэравай

Заява прэс-сакратара АГП Ганны Красулінай пакуль не паступіла ў пасольства Расіі ў Беларусі. Але ў пасольстве TUT.BY запэўнілі, што яна будзе разгледжана.

Заяву «аб парушэнні правоў грамадзян Расійскай Федэрацыі» прэс-сакратар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна адправіла ў пасольства Расіі заказным лістом напярэдадні. У ім яна інфармуе пасольства пра парушэнне яе правоў і інтарэсаў, а таксама інтарэсаў яе бацькоў.

— Адпаведны зварот ад грамадзянкі Красулінай у Пасольства Расіі яшчэ не паступаў. Тым не менш консульская служба ў адпаведнасці са сваімі функцыямі і задачамі прыме ўсе неабходныя ў дадзеным выпадку меры для забеспячэння і абароны правоў грамадзян Расійскай Федэрацыі, — сказаў TUT.BY прэс-сакратар расейскай дыпмісіі Аляксей Маскалёў.

Нагадаем, 13 лістапада Ганну Красуліну выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе ўручылі апавяшчэнне аб высылцы з Беларусі тэрмінам на адзін год. Пакінуць краіну яна павінна да 30 лістапада 2018 года. Прычына высылкі ў тым, што Красуліна неаднаразова — тройчы — прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці, з іх двойчы — за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, адзін раз — за неаплачаны ў аўтобусе праезд. Усе штрафы актывістка пагасіла, але ў паведамленні было сказана: «Выслаць у інтарэсах грамадскай бяспекі».

Красуліна, маючы грамадзянства Расіі, пастаянна пражывае ў Беларусі з 2002 года з мужам, сынам і дачкой. Бацькі актывісткі — непрацаздольныя пенсіянеры — таксама грамадзяне Расіі, але з 2006 года жывуць у Беларусі.

Ганна Красуліна, якую высылаюць з краіны: Мае дзеці — беларусы. І гэта найлепшы доказ маёй беларускасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?