Хакеры мінімум тры гады чыталі дэпешы, якімі абменьваліся дыпламаты Еўрапейскага саюза праз абароненую сетку COREU, піша The New York Times са спасылкай на тэхналагічную кампанію Area 1, якая выявіла ўзлом.

Дэпешы капіяваліся з абароненай сеткі і выгружаліся на спецыяльна створаны для гэтага вэб-сайт, тлумачыць выданне. Спецыялісты Area 1 перадалі больш за тысячу паведамленняў, даступных хакерам, газеце.

Савет па нацыянальнай бяспецы ЗША не змог аператыўна пракаментаваць выданню гэтыя даныя.

Зламыснікі таксама прасачыліся ў сеткі ААН, Амерыканскай федэрацыі прафсаюзаў, у сеткі міністэрстваў замежных спраў і фінансаў «усяго свету», адзначае газета.

Метады, якія выкарыстоўвалі хакеры, нагадваюць метады работы спецыялізаванага падраздзялення Народнай арміі Кітая — 3PLA, лічаць эксперты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0