Улада8

Адстаўка начальніка мінскай міліцыі — паніжэнне ці павышэнне? Разбіраемся

Аляксандр Лукашэнка зняў з пасады кіраўніка мінскай міліцыі Сяргея Дарошку і прызначыў яго начальнікам Акадэміі МУС. 

Паніжэнне гэта ці павышэнне? Можна падумаць, што начальнік міліцыі двухмільённага горада, з ягонай злачыннасцю, карупцыяй і «палітыкай» — гэта ледзь не мяжа кар'ернага росту, вышэй за якую сягне не кожны. 

Наколькі вядома «Нашай Ніве», нейкіх правінаў, якія б вымагалі паніжэння, за Дарошкам апошнім часам не было. Таму мы паспрабавалі зразумець, што азначае яго адстаўка, апытаўшы свае крыніцы. 

Яны збольшага сыходзяцца ў тым, што гэта не паніжэнне з гледзішча нават пагонаў: Дарошка пакуль генерал-маёр, а начальнік Акадэміі — гэта пасада генерал-лейтэнанцкая. 

Кажуць, што Дарошка прапанаваны Шуневічам у Акадэмію, бо на папярэдніх месцах службы зарэкамендаваў сябе паспяховым менеджарам і чалавекам з ідэямі.

А ў Акадэмію ён пакліканы, каб праявіць сябе там, бо праблем хапае, а вытокі праблем, маўляў, — кадры, асабліва афіцэрскія. 

«Служыць яму яшчэ шмат, на пенсію гэта не падобна. Хутчэй за ўсё, ён там навядзе парадкі, а потым пойдзе на павышэнне», — мяркуюць крыніцы. 

А чым Дарошка праявіў сябе на ранейшых месцах службы? 

«Дарошку належыць ідэя, напрыклад, каб у калгасе пад Светлагорскам маглі працаваць зняволеныя, — расказваюць крыніцы. — Там была стратная гаспадарка, адкуль людзі ўцякалі ў гарады. Пры гэтым там побач лячебна-прафілактычны прафілакторый. Гэтыя людзі ў нейкім сэнсе вязні, хаця і хворыя, а не крымінальнікі. Лячыць іх неяк трэба, але без вытворчасці на тэрыторыі ЛПП ператвараецца ў дзіўную арганізацыю, дзе гэтыя людзі адданыя самі сабе і шукаюць занятак, які зводзіцца да «дзе б выпіць».

А Дарошка прыняў рашэнне далучыць гэтую гаспадарку да Дэпартамента выканання пакаранняў, у выніку чаго ўсе засталіся задаволеныя: дырэктар калгаса радуецца, што з'явіліся людзі, а ў алкаголікаў з'явіўся асэнсаваны занятак. Там не катарга, лес яны не валяць, а хто што можа: хто механізатарам, хто падсобнікам, кіроўцам. Памылка думаць, што туды звозяць зэкаў. Некаторым, у каго разарваныя сацыяльныя сувязі, па выхадзе прапануюць уладкавацца туды, пару чалавек пагадзілася». Маўляў, калі глядзець на ідэю ўнутры, яна выглядае ўдалай.

Фота «Мінск-Навіны» 

Былыя падначаленыя Дарошкі з сістэмы выканання пакаранняў кажуць, што ён шмат зрабіў:

«Са значнага: пры ім вязні «Воўчых нораў» атрымалі магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю. Там збольшага маладыя людзі з пераламанымі крыламі, студэнты, а Дарошка дамовіўся з некаторымі ўніверсітэтамі, каб асуджаных ўзялі на дыстанцыйнае навучанне. І ёсць ужо абароненыя дыпломы, хаця многія ўніверсітэты ад такога адмовіліся. Таксама была праблема, што вытворчасць зняволеных не была нікому патрэбна — яе ніхто не купляў па розных прычынах, у тым ліку эстэтычных. Ён наладзіў схему, што нешта пачало прадавацца, грошы пайшлі рабочым — многія з іх плоцяць па прысудах, гэта важна калі не для іх, то для тых, каму яны вінныя грошы.

Таксама Дарошка дамовіўся з вайскоўцамі, каб у калоніях замяніць посуд на новы — вайсковага ўзору, алюмініевы. Ну і па рознай побытавай драбязе адладзілі схемы, напрыклад, каб не давалі чэрствы хлеб, каб знеслі старыя памяшканні ўнутры калоній і пабудавалі новыя».

Крыніцы з мінскай міліцыі кажуць наступнае: Дарошка, сярод іншага, скончыў Акадэмію Генштаба, таму пры ім у мінскіх упраўленнях была ваенная патрабавальнасць:

«Ён лічыў, што шэрагі павінны быць празрыстыя. Пры ім адбылася хваля звальненняў за учынкі, якія «не адпавядаюць маральнаму абліччу афіцэра». А тыя даішнікі, якіх цяпер судзяць за хабары — гэта ён іх вылічваў.

Але асаблівых рэформаў у мінскай міліцыі не было, гэта не тое месца, дзе нешта рэфармуецца».

Фота Sb.by

Каментары8

Голы мужчына перабег з Польшчы ў Беларусь, рух на мяжы на пару гадзін перакрывалі9

Голы мужчына перабег з Польшчы ў Беларусь, рух на мяжы на пару гадзін перакрывалі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў: Канцэнтрацыя УСУ на мяжы з Беларуссю — праблема не толькі Мінска, але і Масквы2

«Студэнтаў-платнікаў у дзяржаўных ВНУ стане больш». Чаму ў Беларусі закрылі адразу два прыватныя ўніверсітэты? 1

Літва пастрожвае правілы працаўладкавання іншаземцаў у краіне1

Чаму заходнія жанчыны адмаўляюцца ад мужчын26

20-гадовага палітвязня Мікіту Залатарова зноў будуць судзіць1

З 1 ліпеня бальнічныя будуць афармляць па-новаму

Пасля трох гадоў зняволення выйшаў на свабоду гродзенскі блогер Вадзім Vadimati Ермашук

Пад Слуцкам учора ў адным вадаёме патанулі два браты

У сувязі з пагрозамі беларускага генерала ўжыць ядзерную зброю Навумчык даў практычныя парады мінчукам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Голы мужчына перабег з Польшчы ў Беларусь, рух на мяжы на пару гадзін перакрывалі9

Голы мужчына перабег з Польшчы ў Беларусь, рух на мяжы на пару гадзін перакрывалі

Галоўнае
Усе навіны →