У Мінску аўтамабіль павіс на агароджы паркінга. Фатаграфію з месца аварыі даслаў карыстальнік твітары @echo_n1, піша Tut.by.
Інцыдэнт адбыўся раніцай 29 сакавіка на шматузроўневым паркінгу ГЦ «Замак». Як відаць на фота, легкавік прабіў агароджу і павіс на ёй.
Прычыны і абставіны аварыі высвятляюць супрацоўнікі ДАІ.
Каментары