Культура

29 чэрвеня пройдзе «Кушлянскі фэст», прысвечаны Багушэвічу

Фота з Facebook-аккаунта Музея-сядзібы Францішка Багушэвіча «Кушляны»

«Кушлянскі фэст» адбудзецца ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча «Кушляны» 29 чэрвеня ад 12 да 17 гадзіны, паведаміла БелТА

Ён будзе прысвечаны жыццю і творчасці паэта Францішка Багушэвіча, аднаго з бацькоў нашай літаратуры.

Пройдуць майстар-класы ад рамеснікаў і па народных танцах, экскурсіі па музеі разам з краязнаўцам, захавальнікам сядзібы Алесем Жамойціным, а таксама выступы музыкаў. Будзе квэст «Як праўду шукаюць», забаўляльныя заняткі для дзяцей і дарослых «Фэсцік: гулянні Ў народным стылі», майстар-класы па вырабе выцінанкі і лялек, паказальныя спаборніцтвы дудароў «Дударскі батл», выступленні фальклорных калектываў, будуць працаваць рамесніцкія шэрагі і палявая кухня.

А дзякуючы партнёру мерапрыемства - Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» - пакажуць фільм «Тутэйшыя».

Лозунг фэсту - «Усім будзе чутна: ад краю да краю!»

Будзе арганізаваны аўтобус з Мінска з экскурсійным суправаджэннем краязнаўцы Валянціны Кароткінай.

Каментары

«Мы вельмі гэтага хочам, мы настойваем» — прэс-сакратарка Лукашэнкі расказала, ці пойдзе той на наступныя выбары3

«Мы вельмі гэтага хочам, мы настойваем» — прэс-сакратарка Лукашэнкі расказала, ці пойдзе той на наступныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Па даносе чат-рулетчыка затрымалі мінчука. За тое, што падтрымлівае Украіну і не пойдзе супраць яе ваяваць3

Беларусу даслалі гіганцкую пасылку. Там аказаўся рухавік ад верталёта

Якая маёмасць ёсць у Дзмітрыя Крутога — новага кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі?10

Стала вядома, дзе будзе працаваць Сяргей Алейнік4

«Гэта было фіяска беларускай дыпламатыі» — Латушка пра адстаўку Алейніка8

З ЗША вяртаецца Наталля Пяткевіч — і адразу першай намесніцай кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта30

Кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі стаў Дзмітрый Круты2

«Быў яшчэ той франт!» Невядомыя факты пра Петруся Броўку

На беларуска-літоўскай мяжы адбыўся паветраны бой. У ім сышліся дроны памежнікаў і кантрабандыстаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы вельмі гэтага хочам, мы настойваем» — прэс-сакратарка Лукашэнкі расказала, ці пойдзе той на наступныя выбары3

«Мы вельмі гэтага хочам, мы настойваем» — прэс-сакратарка Лукашэнкі расказала, ці пойдзе той на наступныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →