Прадстаўнік амбасады Расіі ў Беларусі Сяргей Араеў паведаміў Радыё Свабода, што 8 ліпеня консульскія супрацоўнікі наведалі затрыманых прадстаўнікоў фірмы «Піра-Рос».

Сустрэча адбылася ў следчым ізалятары № 1 Мінска, што на вуліцы Валадарскага, дзе знаходзяцца затрыманыя Максім Сапронаў і Канстанцін Дзянісаў.

​«Стан здароўя расійскіх грамадзян здавальняючы, скаргаў на ўмовы ўтрыманьня расіяне не маюць. Працягваецца праца з адвакатамі, падтрымліваецца сувязь са сваякамі затрыманых», — паведаміў Сяргей Араеў.

Затрыманыя пасля выбуху салюту аказаліся расіянамі. Што пра іх вядома?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0