Новую форму працы з насельніцтвам па прафілактыцы пажараў асвойвае Лідскі раённы аддзел МНС. Прыцягнуць увагу людзей супрацоўнікі РАНС вырашылі, размаляваць прыпынку грамадскага транспарту, піша lidanews.by. 

Прыпынак па вул. Фамічова ў мікрараёне Маладзёжны ў Лідзе распісалі мульцяшнымі героямі. Усе малюнкі суправаджаюцца прафілактычнымі слоганамі: «Выпальванне сухой травы катэгарычна забаронена!», «Маленькая цыгарэта — вялікая бяда», «МНС: дапамога побач!» з нумарамі тэлефонаў 101 і 112.

— Работы па афарбоўцы дадзенага прыпынку яшчэ не завершаны: замінае дажджлівае надвор’е, — кажа загадчык сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Вадзім Ясюлевіч. — Так, гэта такая новая форма прафілактычнай работы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0