Грамадства2020

Каля 100 мужчын прыцягнулі да адказнасці за прастытуцыю ў Беларусі за год

У Беларусі каля 2500—3000 жанчын і мужчын займаюцца прастытуцыяй. Такую лічбу ў праграме «Маркаў. Нічога асабістага» на АНТ назваў начальнік Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч.

Генадзь Казакевіч.

— Не адкрыю таямніцу, калі скажу, што мы ведаем 2500—3000 асоб абодвух палоў, якія займаюцца прастытуцыяй у Рэспубліцы Беларусь. Для нашай краіны гэта параўнальна няшмат, — цытуе Казакевіча tut.by.

Паводле беларускіх законаў, спажыўцоў такіх паслуг не караюць. Адміністрацыйную адказнасць нясуць толькі прастытуткі.

— За мінулы год мы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці каля 100 мужчын, якія займаліся прастытуцыяй.

Па словах Казакевіча, «феномен мужчынскай прастытуцыі паступова набірае абароты».

— Гэта не традыцыйныя альфонсы. Гэта гей-прастытуцыя — мужчыны, якія аказваюць сэксуальныя паслугі мужчынам. Іх век — ад 16 гадоў (век палавой згоды). Самаму сталаму было каля 50 гадоў, — распавёў Генадзь Казакевіч.

Зарабляюць прастытуцыяй у Беларусі ад 10 даляраў да некалькіх дзясяткаў тысяч даляраў за гадзіну. Але, як адзначае Казакевіч, пытанне не ў цане.

— Нягледзячы на ​​25-гадовы тэрмін службы, для мяне дагэтуль застаўся вельмі важным маральны аспект. Усё роўна, за колькі, але чалавек прадаецца. Тут пытанне попыту і прапановы. Маральна-этычны бок гэтай сумнеўнай працы заўсёды ўзнікае.

Па словах Казакевіча, ён выступае катэгарычна супраць легалізацыі прастытуцыі. А такія прапановы называе «паразніцкай пазіцыяй».

— Вы гатовыя бачыць прастытутку ў маме, якая прыводзіць дзіця ў дзіцячы сад або школу? Вы гатовыя бачыць прастытутку ў сваёй суседцы, з якой міла вітаецеся раніцай? Напэўна, не. З эканамічнага пункту гледжання, 2500—3000 індывідуальных прадпрымальнікаў вялікага прыбытку ў казну ў выглядзе падаткаў не прынясуць. А вось медыцынскія рызыкі (ВІЧ, СНІД, розныя формы венерычных захворванняў) з магчымым здзяйсненнем злачынстваў (махлярства, разбойныя напады, крадзяжы) так ці інакш спадарожнічаюць гэтаму віду «бізнэсу».

Каментары20

Цяпер чытаюць

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула2

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Усе навіны →
Усе навіны

«Забудзьцеся пра X. Птушка вярнулася». З’явіўся новы Twitter14

«А чаму вы прыехалі? Думалі, нараджаць не балюча?» Беларуска расказала дзікую гісторыю пра свае роды28

Ісландцы прагаласавалі супраць уступлення ў ЕС27

Ля берагоў Паўночнага Кіпра тоне паром з 279 пасажырамі4

Беларуска вырасціла ў агародзе «каштанавыя» агуркі. Што гэта?1

Рабаў распавёў, якім будзе верасень у Беларусі4

«А фаршу там няма». Беларуска паскардзілася на мясныя падушачкі Брэсцкага мясакамбіната5

У Мінску аднавілі ўстаноўку электронных табло з раскладам на прыпынках, але з агаворкамі4

Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула2

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць