Гарадзенец, аматар більярда, адзначыў сваё 49-годдзе ў більярдавым клубе з кампаніяй знаёмых. Там ён падарыў сябру скрадзеныя шары на 350 рублёў, піша абласная міліцыя

Як паведамілі ў МУС, падчас гульні яны выпівалі. Калі ўсе партыі былі сыграныя, імяніннік сабраў 16 більярдных шароў у скрынку і «падарыў» іх свайму таварышу. Той у сваю чаргу ўзяў шары і сышоў з імі дадому.

Мужчын хутка знайшлі. Дзеянням імянінніка дадзеная прававая ацэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0