Кабмін Сербіі прыняў рашэнне аб увядзенні каменданцкай гадзіны ў краіне ў сувязі з каранавірусам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Ад 20-й гадзіны вечара і да 5-й гадзіны раніцы забараняецца рух па вуліцах для ўсіх грамадзян. Войска Сербіі бярэ пад кантроль межы, бальніцы, міграцыйныя цэнтры.

У краіне будзе цалкам прыпыненая праца грамадскага транспарту.

Людзям, старэйшым за 65 гадоў у гарадах і старэйшым за 70 гадоў у сельскай мясцовасці, ад 18 сакавіка абсалютна забаронены выхад на вуліцу. Пенсіянераў усім неабходным будуць забяспечваць валанцёры з моладзі.

Колькасць выпадкаў заражэння каранавірусам у Сербіі дасягнула 72, два чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0