У сувязі з увядзеннем шэрагам дзяржаў абмежавальных мер, звязаных з уездам замежных грамадзян на іх тэрыторыю, падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў Беларусі будуць працягваць тэрмін знаходжання замежных гасцей у нашай краіне да 90 дзён, а пры неабходнасці і звыш гэтага перыяду.

Для гэтага замежніку неабходна звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі АУС па месцы знаходжання (рэгістрацыі). Пры гэтым аформіць выязную візу можна таксама ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Напрыклад, калі замежны госць даведаўся пра адмену свайго рэйса непасрэдна па прыездзе ў аэрапорт, паведамляе прэс-служба МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0