Фота Надзеі Бужан
Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала загад аб медыцынскай дапамозе пацыентам, хворым на COVID-19 у лёгкай форме і з так званай нешпітальнай пнеўманіяй, звяртае ўвагу «Радыё Свабода».
У адпаведнасці з дакумэнтам, шпіталям загадана:
- Зацвердзiць парадак хатняй дапамогі пацыентам з няцяжкай формай пнеўманіі, не зьвязанай з інфэкцыяй COVID-19, а таксама пацыентам з каранавірусам у амбулаторных умовах;
- Начальнікам упраўленняў аховы здароўя выканкамаў, галоўным дзяржаўным санітарным дактарам абласцей і Мінска загадана выпісваць кантактаў першага ўзроўню з лякарняў у амбулаторныя ўмовы. У тым ліку, калі яшчэ няма выніку лабараторнага даследавання, зробленага на сёмы дзень ад кантакту з носьбітам інфекцыі COVID-19;
- Арганізаваць дапамогу кантактам першага ўзроўню, выпісаным са шпіталяў для далейшага лячэння ў амбулаторных умовах, рабіць лабараторныя даследаванні ў вызначаныя тэрміны;
- Арганізаваць дапамогу пацыентам з інфекцыяй COVID-19 без сімптомаў і з лёгкім цячэннем хваробы ў амбулаторных умовах;
- Аказаць медыцынскую дапамогу ў хатніх умовах пацыентам з нешпітальнай пнеўманіяй у няцяжкай форме;
- Забяспечыць медработнікаў, якія дапамагаюць пацыентам з інфекцыяй COVID-19 і з нешпітальнай пнеўманіяй у амбулаторных умовах, сродкамі індывідуальнай засцярогі з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі.
0
0
0
0
0
0