Грамадства66

Праваабаронцы: Піліп Шаўроў — палітвязень

З заявай аб прызнанні маладафронтаўца Піліпа Шаўрова палітвязнем выступілі праваабарончыя арганізацыі. 

Піліп Шаўроў. Фота з facebook.com

Нагадаем, малады чалавек быў затрыманы 19 студзеня пасля таго, як сам з’явіўся ў міліцыю з прызнаннем у тым, што гэта ён расфарбаваў рукі помніку Аляксандру Пушкіну ў Мінску.

Актывіст таксама прызнаўся следству, што 16-17 студзеня нанёс фарбай невялікую выяву бел-чырвона-белага сцяга на памятны знак загінулым супрацоўнікам МУС, а таксама 17-18 студзеня нанёс надпіс «1937» на плоце помпавай станцыі ў Бараўлянах.

На дадзены момант матэрыялы справы перададзеныя ў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Піліп Шаўроў да гэтага часу ўтрымліваецца пад вартай у СІЗА №1 г. Мінска. У выпадку прызнання яго вінаватым яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі (максімальнае пакаранне, прадугледжанае санкцыяй ч. 2 арт. 339 КК).

Праваабаронцы ж лічаць, што ў ягоных дзеяннях няма складу злачынства па ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК («Хуліганства»), а пазбаўленне волі Піліпа Шаўрова з'яўляецца адвольным і палітычна матываваным.

Таму праваабарончыя арганізацыі прызнаюць Піліпа Шаўрова палітычным зняволеным у адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «Палітычны зняволены» і патрабуюць спынення крымінальнага пераследу актывіста з адменай меры стрымання і вызвалення яго з-пад варты.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэнесанс ядзернай энергетыкі» — ЕС плануе інвеставаць у малыя атамныя электрастанцыі2

Беларуска паказала, колькі зэканоміла, адмовіўшыся ад кавы ў кавярні11

У Крамлі заявілі пра страту інструментаў для прапаганды за мяжой пасля блакіроўкі Telegram5

Усе гавораць пра пагрозу ультраправых у Еўропе. А цяпер у наступ пайшлі яшчэ і ультралевыя56

«Мураванку Храптовічаў» зноў прадаюць з велізарнай зніжкай, усяго за 90 рублёў2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі з наступствамі ўдару ракет па бранскім заводзе мікраэлектронікі — ён разбураны1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!4

Названы самыя ўпарадкаваныя месцы Беларусі4

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць