Улады Польшчы пакуль маюць намер захаваць рэжым закрытых межаў, які быў уведзены для процідзеяння пашырэнню каранавіруса. Пра гэта заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр краіны Матэуш Маравецкі, піша tass.ru.

«Калі ў бліжэйшыя два тыдні не адбудзецца нічога надзвычай аптымістычнага, мы хочам захаваць санітарны кантроль і абмежаванні на мяжы. Гэты інструмент выявіўся эфектыўным для процідзеяння пашырэнню каранавіруса», — адзначыў Маравецкі.

Рашэнне аб закрыцці межаў было прынята ўладамі Польшчы ў сярэдзіне сакавіка. На дадзены момант тэрмін дзеяння гэтай меры працягнуты да 3 мая.

У Польшчы колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам дасягнула 7918, памерлі 314 чалавек, 774 адужалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0