Elmo Riig

Elmo Riig

Урад Эстоніі падтрымаў правядзенне двух прапанаваных Тартускім універсітэтам даследаванняў, якія павінны вызначыць маштабы распаўсюджвання каранавіруса сярод насельніцтва. Вынікі даследаванняў стануць важным матэрыялам, на падставе якога будуць прымацца рашэнні аб прадухіленні распаўсюджвання каранавіруса, паведамляе Postimees.

«Урадавай камісіі трэба больш звестак аб распаўсюдзе віруса сярод насельніцтва для прыняцця рашэнняў адносна абмежаванняў. Нельга эфектыўна стрымліваць эпідэмію, калі дакладна невядома, наколькі яна распаўсюдзілася», — сказаў прэм'ер-міністр Юры Ратас.

Тартускі універсітэт прапануе для правядзення даследавання інтэрв'ю і тэставанне выпадкова выбраных добраахвотнікаў. У тыдзень будуць тэставаць 2000 чалавек, як з сімптомамі, так і без, каб ацаніць агульнадзяржаўнае распаўсюджванне віруса ў розных паветах і групах насельніцтва. Кошт навуковага праекта складае 1,8 мільёна еўра.

Па-другое, члены ўрада падтрымалі пілотны праект сера-эпідэміялагічнага даследавання для Саарэмаа і талінскага раёна Ыйсмяэ коштам у 300 000 еўра. Мэтай даследавання з'яўляецца вызначыць, наколькі вялікая колькасць людзей сутыкнулася з каранавірусам.

Выбарку абедзвюх абшчын складзе Бальнічная каса, тэставанне пройдуць 1080 чалавек з Саарэмаа і 1080 жыхароў Ыйсмяэ. Вербаваць добраахвотнікаў і браць аналізы будуць сямейныя лекары. У людзей будуць браць аналіз крыві з вены на наяўнасць антыцелаў, які пакажа, ці перахварэў чалавек COVID-19. Даследаванне пройдзе з 1 мая па 31 ліпеня 2020 года.

У Эстоніі зафіксавана 1434 выпадкі каранавіруса, памерлі 36 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0