Ператрус адбываецца ў доме Віктара Бабарыкі.
Сяброўка сына Бабарыкі Эдуарда, які ўзначальваў яго ініцыятыўную групы па вылучэнні ў прэзідэнты, напісала ў сябе ў сацыяльнай сетцы, што чакаецца ператрус і ў яе на кватэры, дзе жыў Эдуард.
Дом банкіра і мецэната Віктара Бабарыкі, які кінуў выклік Аляксандру Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах, месціцца ў вёсцы Мачаны Лагойскага раёна.
Чытайце таксама: Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда забралі ў ДФР
Каля дома стаяць машыны. На вачах у карэспандэнта «Нашай Нівы» ўдзельнікі аперацыі знялі нумары з буса. Удзельнікі аперацыі хаваюць твары пад балаклавамі або майкамі, абмотанымі вакол галавы.
Чытайце таксама: Бабарыка запісаў відэазвароты на выпадак свайго затрымання
Паглядзіце, у якім доме жыве Віктар Бабарыка ШМАТ ФОТА
Працяг будзе.
Каментары