Выбары-20209292

Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда забралі ў ДФР

Сёння раніцай Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард паехалі здаваць чарговую частку подпісаў. Цяпер яны не выходзяць на сувязь, тэлефоны не даступныя, перадае штаб магчымага кандыдата. 

Праўладны ананімны тэлеграм-канал «П***» паведаміў, што Віктар і Эдуард Бабарыкі дастаўленыя ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў для правядзення следчых дзеянняў.

Ананімная тэлеграм-памыйніца «Жоўтыя з***», допісы якой часцяком перастаўляюць дзяржаўныя медыі, паведаміла, што «пры затрыманні ні адзін, ні другі не выстаўлялі прэтэнзій аператыўнікам, не выстаўляюць і цяпер. Паказанні даюць».

Потым тэлеграм-канал ATN_News паведаміў, што Віктар і Эдуард Бабарыкі сапраўды былі дастаўлены ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК.

Асноўная мэта — «правядзенне следчых дзеянняў, звязаных з нявыплатай падаткаў і легалізацыяй незаконна атрыманых даходаў у рамках расследавання крымінальнай справы па Белгазпрамбанку».

«Пры затрыманні ні адзін, ні другі прэтэнзій да аператыўнікаў не прад'яўлялі, не прад'яўляюць і цяпер. Акуратна даюць паказанні», — ёрнічае АТН.

Інфармацыя пра тое, што Эдуарда Бабарыку адпусцілі, аказалася непраўдзівай.

Першыя ператрусы ў Белгазпромбанку, менеджарам якога доўгі час быў Віктар Бабарыка, і ў кампаніях сяброў Бабарыкі, адбыліся 11 чэрвеня. Ні пра якія прэтэнзіі да гэтых кампаній не было вядома, пакуль гэты банкір і мецэнат не заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. Ён сышоў у адстаўку з банка ў дзень, калі заявіў пра свой намер балатавацца.

Сам Бабарыка назваў дзеянні сілавікоў і заявы Лукашэнкі ціскам на сябе.

«Уся мая дзейнасць, якая праходзіла на пасадзе кіраўніка Белгазпрамбанка цягам 20 гадоў, не выклікала заўваг з боку праваахоўных органаў, — сказаў ён 11 чэрвеня. — Мы праходзілі ўсе праверкі, у тым ліку Нацбанка. Апошняя — у студзені. Ні разу пытанняў не было. Дзеянні сённяшняга дня носяць замоўны характар», — сказаў ён.

Ён заклікаў праваахоўныя органы трымацца законнасці.

«Я чакаў ціску на мяне, і была інфармацыя, што ўдар будзе па мне. Але тое, што адбылося, паказвае, што супраць мяне нічога няма. Я гатовы да гэтага», — кажа Бабарыка.

«Увесь цынізм такіх дзеянняў у тым, што яны накіраваныя не на мяне, а накіраваныя на маіх сяброў і людзей, з якімі я працаваў, — адзначыў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ў сваім звароце. — Чаму гэта зроблена? Бо прамога кампрамату на мяне няма і ў іх ёсць вялікая надзея, што людзей запалохаюць, прымусяць казаць няпраўду і агаворваць другіх людзей.

Я магу з дакладнасцю заявіць, што адзінымі правільнымі паводзінамі і адказам у гэтай сітуацыі, адказам на гэтае бязмежжа з'яўляецца працяг нашай барацьбы.

Я хачу звярнуцца да ўсіх тых, хто ўжо падвергся допытам, пераследам і выклікам ва ўпаўнаважаныя органы.

Не бойцеся казаць праўду. Не кажыце хлусню, не агаворвайце сябе і іншых людзей. Калі трэба, я спадзяюся, што сумленныя людзі заўсёды акажуць вам дапамогу — як юрыдычную, так і матэрыяльную», — заявіў Бабарыка.

Атакі на Бабарыку абвастрылі танальнасць яго выступаў.

«Самая вялікая памылка ў гэтых дзеяннях улады ў тым, што той Беларусі, якая была раней і якую яны папіхалі як свой статак, больш не існуе. Беларусь прачнулася. І я хачу сказаць, што новая Беларусь змяце рэшткі гэтага старога рэжыму», — сказаў ён у відэазвароце. 

Пераслед калег Віктара Бабарыкі пачаўся, калі стала вядома, што яго ініцыятыўная група сабрала рэкордную для альтэрнатыўнага кандыдата колькасць подпісаў — 425 001 па стане на сёння.

Раней максімум — 217 тысяч — сабраў у 1994-м, яшчэ на свабодных выбарах, Зянон Пазняк. У Аляксандра Мілінкевіча ў 2006-м было 198 тысяч. У Сямёна Домаша ў 2001-м — 164 тысячы.

Чытайце: Колькі подпісаў збіралі дэмакратычныя кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах? ТАБЛІЦА

Таксама і шэраг апытанняў паказаў, што менавіта Віктар Бабарыка мог бы стаць фаварытам сумленных выбараў. 

Бабарыка спрабуе выбудаваць шырокую антылукашэнкаўскую кааліцыю з удзелам самых розных сілаў. Яго кандыдатуру падтрымала таксама нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Чытайце таксама: Бабарыка запісаў відэазвароты на выпадак свайго затрымання

Каментары92

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мельнікава рыхтавала сваё знікненне і маніпулявала атачэннем. Пакуль няясна, ці дзейнічала яна па камандзе з Мінска56

Мельнікава рыхтавала сваё знікненне і маніпулявала атачэннем. Пакуль няясна, ці дзейнічала яна па камандзе з Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў Беларусі было да +20°С1

Яшчэ адзін беларус дэбютаваў у Нацыянальнай хакейнай лізе1

Беларусы ў Літве набываюць сабе патрыятычныя аўтамабільныя нумары. Вось колькі гэта каштуе32

У Іспаніі затрымалі пару, якая прадавала рэдкіх катоў з Беларусі

У гродзенскай школе папрасілі не выкарыстоўваць ў малюнках георгіеўскую стужку. Бондарава ў шале22

Два палонныя кітайцы расказалі, як трапілі на вайну супраць Украіны2

Фонды Мастацкага музея папоўніліся партрэтамі Леніна3

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:415

Беларусь перадала Літве яе грамадзяніна, асуджанага за фінансавыя афёры. Ён ехаў праз мяжу з чужым пашпартам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мельнікава рыхтавала сваё знікненне і маніпулявала атачэннем. Пакуль няясна, ці дзейнічала яна па камандзе з Мінска56

Мельнікава рыхтавала сваё знікненне і маніпулявала атачэннем. Пакуль няясна, ці дзейнічала яна па камандзе з Мінска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць