У цэнтры Кіева прайшоў марш салідарнасці з Беларуссю, паведамляе «Укрінформ».

 

Марш пачаўся з Майдана Незалежнасці, затым актывісты прыйшлі да помніка беларускаму герою Нябеснай сотні Міхаілу Жызнеўскаму на вуліцы Грушэўскага, дзе ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінулага актывіста.

Пасля гэтага ўдзельнікі калонай рушылі да пасольства Беларусі ў Кіеве, дзе плануецца правесці мітынг.

На маршы прысутнічае беларуская і ўкраінская нацыянальная сімволіка.

 

Актывісты выйшлі на марш салідарнасці з лозунгамі «Свабоду Беларусі!», «Не — рэпрэсіям!», «Свабоду палітвязням!», «Не — катаванням у турмах». Грамадскія актывісты хочуць прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці да сітуацыі, якая цяпер адбываецца ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0