8 ліпеня каля 2 гадзін ночы ўвагу інспектараў Віцебскай ДАІ прыцягнуў аўтамабіль Dodge Caravan, які рухаўся па вуліцы Лазо. Сігнал аб спыненні кіроўца праігнараваў і паспрабаваў схавацца, паведамляе прэс-служба МУС

Пасля непрацяглай пагоні на скрыжаванні праспекта Фрунзэ з вуліцай Берасценя ён усё ж спыніўся, аднак з аўтамабіля выйсці адмовіўся. Больш таго, мужчына паўторна паспрабаваў уцячы, але экіпаж ДАІ дагнаў яго і заблакаваў шлях. Пасля спынення машыны кіроўца перасеў на пасажырскае сядзенне, заблакаваўся і, нягледзячы на неаднаразовыя законныя патрабаванні міліцыянтаў, адмовіўся выйсці.

Каб пазбегнуць цяжкіх наступстваў, супрацоўнікі ДАІ вымушаныя былі разбіць шкло і разблакаваць машыну.

Парушальніка затрымалі і даставілі на медагляд. У выдыханых ім парах зафіксавана больш за 2 праміле алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0