Выбары-20202424

Дзяўчына Эдуарда Бабарыкі — супрацоўнікам АНТ: Вы — саўдзельнікі злачынства

Сяброўка Эдуарда Бабарыкі Аляксандра Зверава праз сацсеткі звярнулася да супрацоўнікаў дзяржаўных медыя. 

Мае дарагія людзі. Вы так часта пытаецеся, чым мне дапамагчы, і вось я прыдумала.

У мяне да вас ёсць просьба: калі ласка, падзяліцеся гэтым допісам. І можа здарыцца так, што мой зварот дойдзе да адрасата. Хачу, каб яго ўбачыла жанчына ў ружовай кофце, хачу, каб яго ўбачыў яе бравы сувядучы, хачу, каб сябе пазнаў закадравы голас.

Прывітанне. Мяне завуць Саша. У дадзены момант мае блізкія людзі знаходзяцца ў СІЗА. Па абвінавачванні ў злачынствах, якіх не здзяйснялі. Яны там і па вашай віне, дама ў ружовым. Таму што вы ў гэтым удзельнічалі.

Я не гляджу тэлевізар. У мяне яго ўсё жыццё не было. Жыць без тэлевізара — класна. Усім рэкамендую. Развівае фантазію, лёгкую сацыяфобію і іншыя неабходныя для жыцця навыкі. А яшчэ адсутнасць тэлевізара развівае ў чалавека выдатную звычку — знаходзіць адказы на пытанні самастойна. Вядома, можна абысціся малой крывёю і з тэлевізара даведацца ўсю праўду. Па тэлевізары лухты ж не скажуць. Але калі ў цябе няма тэлевізара, то адказы даводзіцца шукаць у навакольным свеце. Я так і рабіла.

Але сёння мне скінулі спасылку на відэа з «расследаваннем» тэлеканала АНТ, і я яе, вядома ж, адкрыла. Ванітаваць мяне пачало з таго моманту, калі ў кадры я ўбачыла вас, якая з такім сур'ёзным выглядам распавядае тое, у што вы самі не верыце.

Сёння днём я глядзела біяграфію Віктара Бабарыкі. Вы яе бачылі? калі не, паглядзіце. З экрана на мяне глядзеў той Віктар Дзмітрыевіч, якім я прывыкла яго бачыць: усмешлівы і бясконца спакойны. З яго марамі, поглядамі, прынцыпамі. З яго бясконцай любоўю да людзей, сваёй краіны, беларускай прыроды, з яго велізарнай, бязмежнай любоўю да сваёй сям'і: жонкі, дзяцей і двух сабак.

Толькі што я ўбачыла Віктара Дзмітрыевіча ў месцы, дзе яго не павінна быць.

Закадравы голас каментаваў словы людзей, якія, абсалютна ясна, былі проста вырваныя з кантэксту і падыходзілі па сэнсе да той хлусні, якую нам усё яшчэ спрабуюць уліць у вушы: чыноўнікі, кадэбэшнікі, вядучы. І закадравы голас.

Паважаныя супрацоўнікі АНТ, БТ, ЦВК, УВК. Магчыма, вы заўважылі, што ў вашых шэрагах «паменшылася». Сярод вас ужо не засталося людзей, для якіх чарка са скваркай аказаліся важнейшымі за прынцыпы. Магчыма, вы цяпер адчуваеце сябе трошачкі пераможцамі. Вы ж аказаліся такімі гнуткімі. Урэшце, вы проста прачыталі што трэба з паперкі, чыркнулі подпіс, руку своечасова не паднялі і пайшлі дадому. Да свайго мірнага жыцця, у якім вы «ўсіх на свеце не ўратуеце», а есці нешта трэба.

Але нешта мне падказвае, што спаць сёння будуць лепш тыя, чые твары мы ў найбліжэйшы час не ўбачым з экранаў. Я дык дакладна. Таму што ў мяне няма тэлевізара.

І тут ёсць яшчэ адзін маааленечкі нюансік. Калі раніцай вы выберацеся са сваёй норкі і паспяшаецеся ў свой маленькі-маленькі-маленькі-маленькі свет, у якім вы ні за што не адказваеце, рабіць справы, у якіх вы — усяго толькі «гаворачыя галовы», маленькі чалавечак у кабінеце, «усяго толькі выканаўца», на шляху вам будуць сустракацца людзі. Гэта будуць таты, маці, сёстры, жонкі, сыны і дочкі тых людзей, якія сталі ахвярамі злачынстваў. Не чыіхсьці, вашых. Таму што вы ў іх удзельнічалі.

А з намі будуць нашы сябры. Таму што яны ў нас ёсць. Таму што мы не «кожны сам за сябе». Вы не судзіце мяне, дурнічку, не ляжыцца мне спакойна ў сваім ложку, не п'ецца чай з вялікага кубка, не радасна ад таго, што я яшчэ ў сваім ложку буду засынаць прынамсі сёння. Мне гэтага мала, таму што я ведаю, што за межамі майго свету ёсць яшчэ іншы, велізарны. І ў ім жывуць іншыя людзі. І гэтым людзям не ўсё роўна.

І нас, такіх, вельмі шмат. Нас будзе больш. І, вядома, мы вас не пакрыўдзім. Нічога мы вам не зробім. Але кожны дзень вам давядзецца глядзець нам у вочы.

Чытайце таксама: «Віктар Дзмітрыевіч ніколі б не з'ехаў, Эдзік таксама». Гутарка з сяброўкай Эдуарда Бабарыкі

Каментары24

Цяпер чытаюць

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення18

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення

Усе навіны →
Усе навіны

На Чарнобыльскай АЭС папярэдзілі, што абарончы саркафаг можа не вытрымаць новага расійскага ўдару2

На востраве Тэнэрыфе пабілі сусветны рэкорд па даўжыні каляднага дэсерту1

«Хачу ўбачыць маму жывой». Экс-палітвязні, якіх дэпартавалі з Беларусі ўсяго за паўгода да вызвалення, расказалі пра свае пачуцці1

Як часта ў беларусаў здараюцца інсульты?2

Памёр Валянцін Занковіч — адзін з аўтараў мемарыялу «Хатынь»

Украінская армія адышла ад Северска3

Ва Украіне асудзілі на 15 гадоў агента беларускага КДБ1

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк49

Правялі ўскрыццё цела Мікіты Мелказёрава18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення18

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць