Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Змены тлумачаць тым, што такую ежу можна хутчэй гатаваць і сервіраваць, што важна падчас кавідных абмежаванняў у школах, калі дзеці харчуюцца паасобку для змяншэння рызыкі заражэння.

Аднак новае рашэнне выклікала шмат крытыкі. Міністр сельскай гаспадаркі Францыі Жульен Дэнармандзі назваў яго адхіленнем ад нормаў з пункту гледжання харчавання і ганебным рашэннем з сацыяльнага пункту гледжання.

Крытыкі вегетарыянскага школьнага меню распавядаюць пра тое, што яно можа дрэнна ўплываць на дзяцей з бедных сем’яў, якія могуць не мець магчымасці есці мяса дома, паведамляе lci.fr.

Але сацыёлагі сцвярджаюць, што дзеці з малазабяспечаных сем'яў, наадварот, спажываюць больш мяса. У забяспечаных сем'ях, у сваю чаргу, дзеці ядуць больш садавіны і гародніны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?