Свет

Памёр прэзідэнт Танзаніі Джон Магуфулі. Ён адмаўляў кавід і казаў, што краіна перамагла хваробу

Прэзідэнт Танзаніі Джон Магуфулі памёр ва ўзросце 61 года. Пра гэта ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання паведаміла віцэ-прэзідэнт краіны Самія Сулуху Хасан, піша meduza.io.

Паводле яе заявы, Магуфулі памёр у бальніцы горада Дар-эс-Саламе ад хваробы сэрца, на якую пакутаваў апошняе дзесяцігоддзе.

У сувязі са смерцю Магуфулі ў краіне аб'яўлена двухтыднёвая жалоба. Паводле Канстытуцыі Танзаніі віцэ-прэзідэнт Хасан будзе прыведзеная да прысягі ў якасці новага кіраўніка краіны на астатак тэрміну кіравання Магуфулі, адзначае BBC News.

Апошні раз Джон Магуфулі з'яўляўся на публіцы 27 лютага. У пачатку сакавіка лідары мясцовай апазыцыі заяўлялі, што прэзідэнта шпіталізавалі ў Кеніі з каранавірусам.

Казалі, што Магуфулі адмаўляў кавід. Ён раіў лячыць вірус малітвамі і травой, а таксама аб'яўляў, што Танзанія перамагла эпідэмію. У краіне не публікаваліся статыстычныя звесткі аб захворванні, а ўрад адмаўляўся ад закупак вакцын.

Магуфулі ўпершыню ўзначаліў Танзанію ў 2015 годзе. Праз пяць гадоў ён быў пераабраны на другі тэрмін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ1

Кіраўнік Пентагона пажартаваў наконт эфектыўнасці расійскіх сістэм СПА ў Каракасе3

Кіроўцу Pontiac стала блага за рулём і ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль

Захоп Мадура разбурыў міф пра непераможнасць кубінскай разведкі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын3

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць