На змену Calibri кампанія прапаноўвае 5 новых арыгінальных шрыфтоў: Tenorite, Bierstadt, Skeena, Seaford и Grandview. Карыстальнікі могуць прагаласаваць за ўпадабаны шрыфт у твітары кампаніі.
Шрыфт, які збярэ большасць галасоў, будзе стаяць па змоўчанні ў праграмах Microsoft Office у 2022 годзе.
Шрыфт Tenorite кампанія параўноўвае з Times New Roman, які з’яўляецца папярэднікам Calibri.
Пры стварэнні шрыфту Bierstadt аўтары натхняліся швейцарскай тыпаграфікай сярэдзіны ХХ стагоддзя.
А Grandview мае элементы класічных нямецкіх дарожных і чыгуначных указальнікаў.
Усе шрыфты дададуць у тэкставы рэдактар, але па змоўчанні будзе адзін з іх.
0
0
0
0
0
0