Грамадства

Перакладчыца Вольга Калацкая зноў падазраваная па 342 артыкуле Крымінальнага кодэкса

СК камітэт адмяніў пастанову аб спыненні вытворчасці па арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») супраць перакладчыцы Вольгі Калацкай. Адпаведна Вольга зноў падазраваная па гэтым артыкуле. Яна цяпер адбывае два гады хатняй хіміі паводле іншага артыкула, піша БАЖ.

Вольга пасля прысуда 24 сакавіка. Фота Надзеі Бужан

У студзені 2021 года Вольгу Калацкую затрымалі і змясцілі ў СІЗА, спачатку яна праходзіла як падазраваная па арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Пазней Вольгу Калацкую абвінавацілі ў злосным хуліганстве (арт. 339 Крымінальнага кодэкса) — нібыта падчас адной з акцый пратэсту Вольга нанесла некалькі поўхаў супрацоўніку СТБ Рыгору Азаронку. Да суда Вольга знаходзілася за кратамі.

У сакавіку 2021 года справу раглядаў Фрунзенскі суд Мінска. Рыгор Азаронак у судзе сказаў, што заяву на Калацкую не пісаў і ўвогуле не лічыць, што жанчына яго абразіла: «Пра эпізод я забыўся ў той жа вечар. Але ўсім вядомы тэлеграм-канал вырашыў выкласці гэта, пасмакаваць — і органы заняліся справай.

Я хадайнічаў аб спыненні крымінальнага пераследу і настойваў аб спыненні справы. Падтрымліваю гэтую сваю пазіцыю і цяпер».

У выніку суддзя Ала Скуратовіч пакарала перакладчыцу Вольгу Калацкую двума гадамі хатняй хіміі.

«Пагрозай галадоўкі дамагліся, каб выдалі сродкі ад вошаў». Перакладчыца Вольга Калацкая пра турму і свабоду

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі2

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі2

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць