Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1010

У рэжыме абваранай кошкі

Скандальная ўрадавая пастанова № 991 скасаваная пасля ўмяшання Лукашэнкі. Але ці апошні гэта прэцэдэнт, калі ўрад дзейнічаў як слон у пасуднай краме? І хто насамрэч вінаваты? Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Пастанова, якая паставіла на вушы айчынную бізнэс-супольнасць, увечары 4 жніўня скасаваная. Як бог з машыны, з’явіўся афіцыйны лідэр і загадаў неадкладна разабрацца ў сітуацыі. Урад палічыў за лепшае не гнявіць першую асобу і сам жа дэзавуяваў уласны дакумент, што нарабіў такога вэрхалу.

Іншага варыянту і не было. Бо пастанова № 991 ад 28 ліпеня «Аб некаторых пытаннях набыцця тавараў на тэрыторыі Беларусі» не лезла ні ў якія вароты, пагражала паралізаваць гаспадарчае жыццё.

Але як увогуле мог з’явіцца такі непрадуманы дакумент, што ішоў уразрэз з дэкларацыямі лібералізаваць эканоміку? Канечне, тут вялікія пытанні да ступені прафесіяналізму ўрадоўцаў. Аднак ёсць і іншая, карэнная прычына. Раз-пораз атрымліваючы наверсе па карку за гаспадарчы завал, яны, урадоўцы, пачынаюць дзейнічаць у сутаргавым, стрэсавым рэжыме. Рэжыме абваранай кошкі.

У кіроўных вярхоў няма прадуманай, сістэмнай праграмы рэфармавання эканомікі, што пакутуе на саўковыя хваробы. Замест гэтага — устаноўка любым коштам, «кроў з носу» спыніць крызісныя з’явы, катастрафічны рост адмоўнага сальда замежнага гандлю, шалёнае згаранне (не паспяваем падкідаць дровы-крэдыты!) золатавалютных рэзерваў і г.д.

Разносы на самым версе правакуюць міністраў на імпульсіўныя рашэнні з мэтай адрапартаваць: стараемся, прыкладаем усе намаганні, на хаду падноскі адрываем! Тут ужо не да тонкіх разлікаў, не да макраэканомікі, не да парады з бізнэсам — абы адвесці ад сябе папрок, што спяць у шапку.

Карацей, хацелі як лепей (разгрузіць склады, зэканоміць грошы), атрымалася як заўсёды.

Можна парадавацца, што дружны і аргументаваны пратэст айчынных бізнэс-колаў даў хуткі эфект. Зрэшты, і сам кіраўнік дзяржавы пэўна ж разумее, што недарэчна рэзаць курэй, якія нясуць залатыя яйкі. Што можна канчаткова распалохаць інвестараў, тарпедаваць усе намаганні стварыць прывабны імідж Беларусі для замежнага капіталу і г.д.

Строгі ды мудры цар, які усё адкруціў назад, зноў выглядае эфектна ў вачах абываталя. Аднак, калі разабрацца, то сюжэт, як у тым анекдоце: купі казу — прадай казу.

Таму надта пляскаць у ладкі не выпадае. Па-першае, негатыўны рэзананс ад чарговага сеансу шокавай адміністрацыйнай тэрапіі яшчэ доўга будзе адгукацца. Ну а па-другое, няма гарантыі, што праз нейкі час урад (незалежна ад таго, хто будзе на чале) зноў не наламае падобных дроў.

Можна, канечне, знайсці стрэлачніка (і, магчыма, за гэтым не заржавее). Але, хоць вечаровая «Панарама» і запэўніла з прамяністым аптымізмам, што «цяпер беларускі бізнэс можа ўздыхнуць свабодна», ці верыць хто, што надалей дзяржава не будзе паводзіць сябе ў эканоміцы як слон у пасуднай краме?

Загана ў самой сістэме, дзе замест перадавых эканамічных ідэй, гаспадарчай ініцыятывы, разумнага, дзейснага механізму стымулявання бізнэсу пануе прынцып «жесточайшего спроса». Валюнтарызм, казарменныя замашкі ў кіраванні эканомікай, стаўка на зацісканне гаек — гэта вытворная жорсткай аўтакратычнай улады. А яна мяняцца не думае.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

«Пытанне справядлівасці». Удава беларускага ваяра змагаецца ва Украіне за выплаты і годнае стаўленне12

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі5

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга13

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон1

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць