Грамадства

«Са мной было пяць беларусаў, не прайшоў ніхто». Мікіта Мелказёраў расказаў, як яго не пусцілі ва Украіну

Мікіта Мелказёраў сёння ляцеў у Кіеў, каб зняць два выпускі для свайго канала. Аднак у аэрапорце «Барыспаль» яго чакала неспадзяванка: шэсць гадзін у спецыяльным адстойніку і адмова ва ўездзе. Блогер расказаў «Нашай Ніве» падрабязнасці гісторыі.

«Я ехаў працаваць ва Украіну. У мяне былі запланаваныя дзве размовы на панядзелак і аўторак, — расказаў Мікіта. — Я разумеў, што мяжа ў мяне будзе з прыколамі. Учора наша калега Саша Квіткевіч таксама доўга праходзіла мяжу. Але яна казала, што гэта заняло ў яе дзве гадзіны. Спадзяваўся, што будзе тое, самае, узяў сабе ежы і вады. Усё, сеў чакаць.

Першыя тры гадзіны я трымаўся вельмі добра, мне падаецца. А пасля, безумоўна, стаміўся. Са мной у самалёце было пяць беларусаў, усіх не пусцілі. Мне адмовілі апошняму».

У пастанове аб адмове, якую ўручылі Мікіце, тлумачэнне вельмі дзіўнае: «Няма дастатковага фінансавага забеспячэння на перыяд запланаванага знаходжання і для вяртання ў дзяржаву паходжання, альбо транзіту ў трэцюю дзяржаву».

Мікіта кажа, што ўкраінскія памежнікі проста не знайшлі іншых прычын.

«Вельмі добра мне ўсміхалася дзяўчынка-памежніца. Потым яна спыталася: «Колькі ў вас ёсць грошай?» Я назваў суму, што ёсць у мяне на картцы, і дадаў, што з сабой наяўнымі ў мяне 50 злотых. Падаецца, дзяўчо і зачапілася за 50 злотых, — лічыць Мікіта. — Там былі даволі доўгія перамовы. Яны тэлефанавалі хлапцам з маёй каманды, яны казалі, што гэта наш, маўляў, усё нармальна. Але такое адчуванне, што не знайшлі падставы адмовіць і прыдумалі гісторыю пра грошы».

Пакуль Мікіта чакаў рашэння ад украінскіх пагранічнікаў, ён прапусціў самалёт у Варшаву, які мог бы адвезці яго назад за кошт кампаніі.

«Другі самалёт у мяне будзе толькі заўтра, — кажа Мікіта. — Але я набыў квіток і вось зараз палячу ў Кракаў. Хацеў Кіеў, а атрымалася ў Кракаў. У аэрапорце я правеў у выніку 10 гадзін».

Ці значыць гэта забарона, што Мікіту цяпер нельга ва Украіну? Зусім не.

«Гэта забарона разавая, не назаўжды. Мне прапанавалі паспрабаваць прыляцець праз два дні, але нешта мне не вельмі хочацца», — кажа ён.

Чытайце яшчэ:

Як перасякаць украінскую мяжу ў новых умовах? Парады ад Беларускага дома ва Украіне

Аўтара YouTube-канала «Жыццё-Маліна» Мікіту Мелказёрава не ўпусцілі ва Украіну

«Не пусцілі мяне і двух расіян». Беларусаў строга правяраюць украінскія памежнікі, некаторым забараняюць уезд

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць