Грамадства

«Галадоўка палітвязня ў турме мае шанец на поспех, калі рэжым хоць бы трошкі заклапочаны сваёй рэпутацыяй». Уладзімір Мацкевіч галадае 10-ы дзень

Сёння дзясяты дзень, з мінулай пятніцы, як трымае галадоўку ў турме філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Ён патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда. Мацкевіча затрымалі 4 жніўня і вінавацяць у «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 КК). Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя, то Мацкевіч ад аўторка, з 15 лютага абяцае пачаць сухую галадоўку. 

Уладзімір Мацкевіч.

Беларуская незалежная грамадскасць і ўнутры краіны, і за мяжой наколькі можа падтрымлівае Мацкевіча, хоць магчымасці яе ва ўмовах дзяржаўнага тэрору і фактычнай адмены прававых нормаў адносна палітзняволеных вельмі абмежаваныя.

Таму адзінае, што ў сілах дэмакратычнай супольнасці — аказанне вязню маральнай падтрымкі і данясенне інфармацыі пра галадоўку Мацкевіча і пакуты іншых палітвязняў да сусветнай супольнасці. 

Аляксандр Фрыдман.

Як адзначае гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман:

«Галадоўка палітвязня ў турме мае шанец на поспех, калі рэжым хоць бы трошкі заклапочаны сваёй рэпутацыяй і асцерагаецца наступстваў.

У выпадку рэжыму Лукашэнкі гэтага няма, а мужны ўчынак Мацкевіча знаходзіцца ў цяні ўкраінскіх падзей: пра яго практычна не пішуць за межамі Беларусі. Патрабаванні Мацкевіча, хутчэй за ўсё, выкананыя не будуць.

І тым не менш значэнне галадоўкі цяжка пераацаніць:

Уладзімір Мацкевіч дэманструе сваю маральную перавагу над дыктатурай.Працягвае барацьбу і за кратамі, і гэта барацьба не толькі за яго асабістыя, парушаныя ўладай правы, але і за правы ўсіх палітвязняў, за свабодную і дэмакратычную Беларусь».

Важна адзначыць, што маральна сёння з Мацкевічам нават тыя людзі, якія ў «мірныя» часы былі ягонымі інтэлектуальнымі апанентамі.

Філіп Біканаў. Фота: Фэйсбук.

Адзін з такіх, сацыёлаг Філіп Біканаў, піша ў Фэйсбуку:

«Я шчыра не люблю Уладзіміра Мацкевіча. Ён мне не падабаецца ні як чалавек, ні як мысляр. Не мог уявіць сабе сітуацыі, у якой я напішу пра яго кампліментарны пост, але вось, гэты дзень надышоў.

Калі Уладзімір Мацкевіч кажа, што будзе трымаць сухую галадоўку, я яму веру. Гэта агідна, што чалавек знаходзіцца ў турме проста за тое, што думаў. Гэты чалавек ні ў чым не вінаваты. Ён не павінен галадаць, сядзець за кратамі. Ні ў чым не вінаватыя і іншыя больш за 1000 палітычных зняволеных.

Шчыра, са значна большым задавальненнем я б цяпер нешта крытычнае пісаў, нейкі тэкст Мацкевіча разбіраў, ці яшчэ нешта, і ўпэўнены, што такая магчымасць мне надарыцца.

Мацкевіч падобны на чалавека, аб якога гэтыя «абы дасядзецелі да пенсіі» абламаюць свае зубы, і які напіша яшчэ не адзін тэкст. Свабоду Мацкевічу!»

Сяргей Чалы. Фота: Фэйсбук.

Эканамічны аналітык Сяргей Чалы, які раней таксама быў з Уладзімірам Мацкевічам не ў найлепшых адносінах, таксама запісаў відэа са словамі падтрымкі зняволенаму інтэлектуалу:

«Цалкам відавочна, што чалавек сядзіць за свае перакананні, свае погляды, свае словы і думкі. Нават за думкі хутчэй, чым за словы.

Я не ведаю, як ставіцца да галадовак… У кожным разе, гэты ўчынак выклікае павагу.

Вельмі не хацелася б, каб галадоўка станавілася сухой, як гэта было заяўлена. Фактычна гаворка ідзе пра аб'яўленае самагубства. Раней мы лічылі, што героямі могуць быць палымяныя рэвалюцыянеры ці людзі такія, як Сцяпан Латыпаў, якія сваімі ўчынкамі даказалі, што зламаць з нельга і воля іх моцная. І таму яны ўяўляюць максімальную пагрозу для рэжыму.

Але гэта іншы феномен — калі чалавек думкі, чалавек слова аказваецца небяспечны. І ён не адзіны такі чалавек (мы ведаем шмат прыкладаў), але менавіта Мацкевіч бярэ на сябе гэтую місію дэманстрацыі бесчалавечнага стаўлення рэжыму да таго, каго ён называе сваімі ворагамі».

Адгаворваць ад галадоўкі метадолага і філосафа, на думку Чалага, «напэўна, трэба»:

«Але, як казалі ў часы французскага Асветніцтва, я не падзяляю яго перакананні, але гатовы аддаць жыццё за тое, каб ён мог іх свабодна выказваць».

Падборкі выказванняў пра Мацкевіча іншых беларускіх інтэлектуалаў раней збіралі Радыё Свабода і тэлеканал «Белсат».

Сёння паведамлялася, што акцыя ў падтрымку Уладзіміра Мацкевіча прайшла ў польскім Познані. 

Вышлі на акцыю і беларусы Батумі.

Таксама мясцовыя беларусы зладзілі пікет у Стакгольме.

З'явілася таксама графіці ў падтрымку філосафа і там, дзе людзі за гэта рэальна рызыкуюць галавой — у Мінску.

Чытайце таксама:

Дзмітрый Быкаў: Уладзімір Мацкевіч — рэдкі прыклад нязломнага мысляра

«Пачуваецца здавальняюча». Адвакат распавёў, як Уладзімір Мацкевіч трымае галадоўку

Арышт філосафа Мацкевіча працягнулі на месяц, яго паплечнікі вядуць у фэйсбуку прысвечаную яму старонку

Каментары

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю1

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю

Усе навіны →
Усе навіны

Халезін: Неўзлін фінансуе Хартыю'97 яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2010 года69

Афіцыйна пацвердзілася трагічная прычына смерці хакеіста Уладзіміра Цыплакова1

Ідэя на падарунак — падборка стылёвых аксесуараў з беларускім каларытам1

Зніклы чатыры дні таму на Камчатцы самалёт Ан-2 знойдзены. Людзі жывыя

Кулямёт замест кантрактаў. Чым запомніцца візіт Лукашэнкі ў Аман?3

Украінец Аляксандр Усік зноў перамог Тайсана Ф'юры і абараніў тытул чэмпіёна свету па боксе ў суперцяжкай вазе4

«Мы не маем кур'ераў у Беларусі». Ініцыятыва Dissidentby пракаментавала фільм на АНТ

Пракурор назваў магчымы матыў атакі ў Магдэбургу4

Жыццёвыя драмы Аляксандра Саладухі: ад прафнепрыдатнага артыста да праўладнага мільянера33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю1

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю

Галоўнае
Усе навіны →