Інтэрнэт і СМІ

Саромеецеся свайго мінулага? Тлумачым, як выдаляць старыя допісы ў Instagram, Facebook і Twitter

Звычка прыбіраць старыя публікацыі ў сацсетках можа аказацца вельмі карыснай. Часам мы робім гэта, каб схаваць нейкія непрывабныя факты з былога ці каб забяспечыць уласную бяспеку.

Фота: depositphotos.com.

Калі вы гатовыя прыбраць старыя запісы з сацсетак, магчыма, вам таксама захацелася б недзе іх захаваць для сябе. Вось што трэба рабіць.

Instagram

У гэтай сацсетцы можна зараз выдаліць ці заархівіраваць шмат пастоў, дыялогаў, сторыс і відэа рознага фармату. Калі вы нешта выдаляеце, інфармацыя знішчаецца, а калі архівіруеце, даныя захоўваюцца ў папцы, да якой маеце доступ толькі вы.

Спачатку трэба зайсці ў свой профіль у сацсетцы на смартфоне і адкрыць меню ў верхнім правым вуглу. Выберыце варыянт «Вашы дзеянні», націсніце «Фота і відэа» і прагледзьце ўвесь свой кантэнт. Далей выберыце тое, што вам хацелася б выдаліць ці заархівіраваць.

Таксама вы можаце выдаліць свае каментары да пастоў іншых людзей. У меню «Вашы дзеянні» выберыце варыянт «Узаемадзеянні», потым вырашыце, што вы жадаеце выдаліць: каментары, лайкі ці адказы на сторыс.

У Instagram таксама можна захаваць архіў сваіх дзеянняў. Для гэтага на сайце Instagram.com адкройце свой профіль, выберыце «Налады», выберыце меню «Канфідэнцыйнасць і бяспека». Далей націсніце «Запытаць файл» у секцыі «Спампоўванне даных».

Facebook

Каб прыбраць свае старыя пасты на гэтым рэсурсе, адкрыйце меню і выберыце варыянт «Налады і прыватнасць», у новым меню націсніце «Журнал дзеянняў». Праз яго вы зможаце праглядаць усю сваю актыўнасць у сацсетцы.

Звярніце ўвагу на варыянт «Актыўнасць, у якой вы пазначаны» — ён дазволіць вам выдаліць каментары і фота, у якіх вас пазначылі іншыя карыстальнікі. Таксама ў меню ёсць варыянт «Узаемадзеянні», з дапамогай якога можна выдаляць свае лайкі, рэакцыі і каментары.

Каб спампаваць архіў сваёй актыўнасці на Facebook, у меню «Налады» выбярыце варыянт «Ваша інфармацыя на Facebook» і націсніце «Спампаваць інфармацыю».

Twitter

Гэтая сацсетка не мае спецыяльных функцый, якія б дазволілі хутка выдаліць шмат твітаў. Калі вы жадаеце пачысціць свой акаўнт ад старой інфармацыі, вам трэба або праглядаць усе свае твіты, каб знайсці сярод іх стары, або ў мабільным дадатку ад Twitter знайсці пост па ключавых словах.

Магчыма, было б лягчэй у такім выпадку стварыць новы акаўнт. Або паспрабуйце нейкія іншыя сэрвісы, напрыклад, TweetDelete. Але такія рэсурсы патрабуюць доступ да вашага акаўнта, таму карыстанне імі можа быць не надта бяспечным.

Калі ж вы жадаеце захаваць архіў сваёй актыўнасці ў Twitter, адкрыйце меню «Налады» і выберыце варыянт «Ваш акаўнт». Там знайдзіце варыянт «Спампаваць архіў вашых даных».

Каментары

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць