Навука і тэхналогіі

Інжынер Google сцвярджае, што ў штучнага інтэлекту з'явілася душа і свядомасць. За гэта яго адхілілі ад працы

Google нядаўна адправіла інжынера ў адпачынак, пасля таго як аспрэчыла яго заяву пра тое, што штучны інтэлект мае розум. Гэта выклікала яшчэ адзін скандал вакол адной з самых перадавых тэхналогій кампаніі, піша New York Times.

Штаб-кватэра «Гугла» ў Дубліне. Фота: wikimedia.org

Блэйк Лемуан, старшы інжынер-праграміст у адказнай арганізацыі Google па штучным інтэлекце, сказаў у інтэрв'ю, што ў панядзелак яго адправілі ў адпачынак і адхілілі ад пасады. Аддзел кадраў кампаніі заявіў, што ён парушыў палітыку прыватнасці Google. Са слоў спадара Лемуана, за дзень да свайго адхілення ад пасады ён перадаў дакументы ў офіс сенатара ЗША, у якіх, як ён сцвярджае, ёсць доказы таго, што Google і яе тэхналогіі займаюцца рэлігійнай дыскрымінацыяй.

Google заявіла, што яе сістэмы могуць гутарыць на розныя тэмы, але не валодаюць свядомасцю.

«Наша каманда, уключаючы спецыялістаў па этыцы і тэхнолагаў, разгледзела скаргі Блэйка ў адпаведнасці з нашымі прынцыпамі штучнага інтэлекту і паведаміла, што доказы не пацвярджаюць яго абвінавачванняў» — гаворыцца ў заяве Браяна Гэбрыела, прадстаўніка Google.

На працягу некалькіх месяцаў Лемуан спрачаўся з менеджарамі, кіраўнікамі і персаналам Google праз сваю нечаканую заяву пра тое, што моўная мадэль дыялогавых праграм (LaMDA), над якое працуе Google, валодае свядомасцю і душой.

Але Google кажа, што сотні яе даследчыкаў і інжынераў мелі зносіны з LaMDA і прыйшлі да іншай высновы. Большасць экспертаў па штучным інтэлекце лічаць, што галіна яшчэ вельмі далёкая ад камп'ютарнага розуму.

Некаторыя даследчыкі штучнага інтэлекту ўжо даўно робяць аптымістычныя заявы аб тым, што гэтыя тэхналогіі хутка стануць разумнымі, але многія іншыя хутка адпрэчваюць гэтыя сцвярджэнні. «Калі б вы выкарыстоўвалі гэтыя сістэмы, вы ніколі б не казалі такія рэчы», — сказаў Эмаад Хваджа, даследчык Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі і Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска, які вывучае гэтыя тэхналогіі.

Спадар Лемуан, ваенны ветэран, які назваў сябе святаром, былым зняволеным і даследчыкам штучнага інтэлекту, сказаў кіраўнікам Google, што, на яго думку, LaMDA з'яўляецца дзіцем сямі або васьмі гадоў.

Ён хацеў, каб кампанія заручылася згодай камп'ютарнай праграмы, перш чым праводзіць з ёй эксперыменты. Яго прэтэнзіі былі заснаваныя на яго рэлігійных перакананнях, якія, паводле яго слоў, дыскрымінаваў аддзел кадраў кампаніі.

«Яны ставяць пад сумнеў маё здаровае, — кажа Лемуан, — Яны спыталі: «Вы даўно правяраліся ў псіхіятра?»». За некалькі месяцаў да таго, як яго выслалі ў адпачынак, кампанія прапанавала яму ўзяць адпачынак па стане псіхічнага здароўя.

Тэхналогія Google — гэта нейронавая сетка, якая з'яўляецца матэматычнай сістэмай, што навучаецца шляхам аналізу вялікіх аб'ёмаў даных. Напрыклад, дакладна вызначаючы заканамернасці на тысячах фотаздымкаў котак, яна можа навучыцца распазнаваць котку.

За апошнія некалькі гадоў Google і іншыя вядучыя кампаніі распрацавалі нейронавыя сеткі, якія аналізавалі агромністую колькасць тэкстаў, уключна з неапублікаванымі творамі і тысячамі артыкулаў у Вікіпедыі.

Гэтыя «вялікія моўныя мадэлі» могуць быць ужытыя да многіх задачаў. Яны могуць абагульняць артыкулы, адказваць на пытанні, ствараць твіты і нават пісаць паведамленні ў блогу.

Але яны вельмі недасканалыя. Часам яны ствараюць ідэальны тэкст. Часам яны выдаюць бязглуздзіцу. Сістэмы вельмі добра аднаўляюць мадэлі, якія яны бачылі ў мінулым, але не могуць разважаць як людзі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць