Вайна2

Расійскі ТГ-канал пацвердзіў ахвяры ўкраінскага ўдару па складзе ўзбраення ў Данецку. Там маладыя адзінаросы распісвалі снарады

Расійскі ТГ-канал пацвердзіў наступствы ўкраінскага ўдару па складзе ўзбраення ў Данецку: каля 40 параненых, каля 20 забітых. Туды паслалі «Маладую гвардыю Адзінай Расіі» распісваць пасланнямі снарады.

Скрын відэа, у якім актывісты аддзялення «Маладой рэспублікі» на складзе распісваюць мінамётныя снарады

«У ноч з 9 на 10 ліпеня ў выніку ўкраінскага налёту быў накрыты склад ракетна-артылерыйскага ўзбраення 1 АК ДНР. Толькі параненых амаль 40 чалавек, колькасць загінулых, па розных падліках, дасягае 20 чалавек. Целы моцна фрагментаваныя, дакладная колькасць невядомая», — піша канал.

Сярод загінулых былі актывісты аддзялення «Маладой рэспублікі» — данецкага філіяла расійскай арганізацыі «Маладая гвардыя Адзінай Расіі».

Паводле канала, украінскі ўдар адбыўся ў тым ліку праз самапіяр кіраўнікоў маладых адзінаросаў.

Як піша канал, 5 ліпеня кіраўнік аддзялення «Маладой рэспублікі» ў г. Ясінаватая Мікаэль Мінасян апублікаваў пост, прызнаўшы ў ім, што грамадская арганізацыя займаецца падвозам боепрыпасаў і абсталяваннем пазіцый.

8 ліпеня ўжо кіраўнік «Маладой Рэспублікі» Кірыл Макараў апублікаваў відэа, як маладзёны на складзе распісваюць мінамётныя снарады, якімі плануюць «працаваць» па ўкраінскім горадзе Аўдзееўка.

Праз паўтара дні УСУ нанеслі па складзе РАУ ўдар.

«Верагодней за ўсё, моладзь проста забылася выключыць тэлефоны, знаходзячыся на рэжымным аб'екце, і радыётэхнічныя комплексы праціўніка засеклі навала актыўных абанентаў на даўно вядомым складзе», — піша канал.

У выніку як мінімум 40 пакалечаных, 20 забітых.

Каментары2

  • Максим Дизайнер
    12.07.2022
    Чем думали эти военные, которые разрешили молодежи постить фоточки и видосики со склада боеприпасов на линии фронта, вообще пользоваться мобильниками?
  • о
    13.07.2022
    Хорошая новость :)

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка

Усе навіны →
Усе навіны

Хто ў Еўрасаюзе самы бедны і самы багаты?12

Прапагандысты збіраюцца 3 ліпеня «аднавіць акт генацыду»7

Улады ЗША прапануюць $10 мільёнаў за інфармацыю пра грамадзяніна Расіі1

У Пакістан прыйшла вялікая спёка: забітыя бальніцы, сотні памерлых2

Беларусам прапанавалі вакансію «менеджара па шашлыках» за 3000 рублёў у месяц1

У гомельскім падвале ногі ў мужчыны ўсяго за хвіліну спрэс абселі блохі ВІДЭА2

У цэнтры Гомеля зладзілі гонкі пад чырвона-зялёным сцягам, ДАІ пакуль не рэагуе5

Грошы на мадэрнізацыю «Гродна Азота» дасць Расія1

Украінскія хакеры выявілі галоўнага спічрайтара Мядзведзева4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка

Лукашэнка не паверыў Рыжанкову. Пяткевіч выглядае процівагай Крутому. А Круты — вялікая загадка

Галоўнае
Усе навіны →