Грамадства

Якія ўніверсітэты паднялі цэны на навучанне і колькі цяпер будуць плаціць студэнты? 

У сярэднім цэны выраслі на 10 адсоткаў. «Наша Ніва» паглядзела, колькі цяпер грошай выкладуць маладыя людзі за год навучання ў ВНУ. 

Ілюстрацыйны здымак

БДУІР

У залежнасці ад факультэта навучанне на вочным аддзяленні каштуе ад 2600 да 4290 рублёў у год. Самыя дарагія — факультэт камп'ютарных сістэм і сетак, факультэт інфармацыйных тэхналогій і кіравання, інжынерна-эканамічны факультэт. 

Для першакурснікаў і другакурснікаў КСІС цана на навучанне — 4290 рублёў (у мінулым годзе гэта было 3900 рублёў).

Скрын: bsuir.by

На гэтым жа факультэце цана на трэцім курсе складзе 4165 рублёў, чацвёртым — 3095. У 2021-м кошт быў 3790 і 2815 рублёў адпаведна. 

На факультэце камп'ютарнага праектавання, факультэце інфакамунікацый, факультэце радыётэхнікі і электронікі (апроч адной спецыяльнасці) даведзецца аддаць 3870 рублёў за першы курс.

Для завочнікаў — першы і другі курс — цана на навучанне складае 1485 рублёў, далей яна паніжаецца да 1180 рублёў. Летась два першыя курсы навучання каштавалі 1280 рублёў. 

Скрын: bsuir.by

БДМУ

З 2021-га па 2022 навучанне па спецыяльнасці «Стаматалогія» будзе складаць 4404 рублі. У 2020-м студэнты плацілі на 400 рублёў менш.

Для студэнтаў, якія пойдуць вучыцца па спецыяльнасці «Лячэбная справа», «Педыятрыя», цана —3766 рублёў. У параўнанні з мінулым годам гэта на 342 рублі больш. 

Скрын: bsmu.by

Самая танная спецыяльнасць — «Медыка-прафілактычная справа»: 3456 рублёў у гэтым годзе, раней — 3142. 

БДЭУ

Кошт складзе 3181 рубель (летась — 2892 рублі) на вочным аддзяленні для першакурснікаў, з другога года навучання — 3115 рублёў. 

Скрын: bseu.by

За навучанне на завочным аддзяленні трэба будзе заплаціць 1135 рублёў. Гэта на 103 рублі больш, чым у мінулым годзе. 

МДЛУ

Вучоба на вочнай форме навучання для факультэтаў англійскай мовы, нямецкай, раманскіх моў, перакладчыцкага факультэта і факультэта кітайскай мовы (акрамя спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый») будзе каштаваць 3690 рублёў для першага курса. Раней гэта было 3360 рублёў. 

Пачынаючы з трэцяга курса цана будзе змяншацца — 3660 рублёў. Летась яна складала 3330 рублёў.

Скрын: mslu.by

Дзённая форма навучання для факультэта міжкультурных камунікацый і факультэта кітайскай мовы па спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» таксама цяпер каштуе 3690 рублёў, у выпускны курс цана знізіцца да 1510.

Навучанне на завочнай форме зараз абыдзецца ў 1360 рублёў (раней гэта было 1240).

Чытайце таксама: 

«Вінная каля 45 тысяч рублёў». Выпускнікі, якія не хочуць адпрацоўваць размеркаванне, расказваюць, як шукаюць грошы

Каментары

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ16

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Польская паліцыя закрыла справу, заведзеную пасля суіцыду беларуса ў Варшаве

Оле-Эйнар Б'ёрндален больш не рэкардсмен па перамогах на чэмпіянатах свету

Ціханоўская: Вызваленні адбываюцца не праз гуманнасць Лукашэнкі, а праз ціск на рэжым36

Памёр Валеры Петрыкевіч3

У Перу паліцэйскі апрануўся ў касцюм капібары, каб захапіць наркадылера з доказамі злачынства ВІДЭА

Спецпрадстаўнік Трампа Кіт Келаг не бачыць Еўропы за сталом мірных перамоў38

Сапраўдная прычына, чаму моладзь усё часцей мае патрэбу ў псіхатэрапіі24

Спявак з Італіі заявіў, што яго ўжо запрасілі ў Маскву на «канцэрт міру»3

Мазырскі НПЗ прызнаў сваю стратнасць і расказаў пра павелічэнне загрузкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ16

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць