Грамадства

«Пеця казаў, што Лукашэнка — новы Вітаўт». Былы рэдактар Nexta расказаў, як лёс звёў яго з Лазуткіным і Пятроўскім

Блогер Ян Рудзік згадаў у выпуску «Ток», як змяніў АНТ на Nexta і быў у таварыскіх стасунках з некаторымі праўладнымі экспертамі. «А потым іх нешта паплавіла».

— Ян, ты сваю кар’еру пачынаў з АНТ, пасля цябе закінула на «Белсат», а пасля на Nexta. Гэта проста супрацьлеглая плынь. Ці ёсць табе розніца — працаваць за хлусню ці за праўду?

— Я б не сказаў, што я пачынаў сваю кар’еру з АНТ, таму што я там быў суфлёрам, як бы гэта не тое, каб вельмі журналістыка. Плюс я працаваў на праграме «Наша раніца» і там ніякай прапаганды не рабіў. Гэта была хутчэй падпрацоўка. Праўду, канечне, прыемней казаць, чым хлусіць.

Я тады быў малады, гэта былі часы «Мінскага дыялогу», плюс я тады не сказаць каб быў вельмі палітызаваны, у тым сэнсе, у якім можна цяпер казаць, то-бок для мяне гэта не было праблемай. На той момант там [на АНТ] працавала шмат людзей «недзяржаўных» поглядаў, было некалькі анархістаў, і маргіналы тусаваліся на дзяржаўным тэлебачанні. Усё было ок, я над гэтым не рэфлексаваў.

— Хто з пралукашэнкаўскіх экспертаў вядомы табе? З кім ты быў у таварыскіх адносінах у мінулым?

— З Лазуткіным і Пецем Пятроўскім. Лазуткін, падаецца, быў раней нават, можна сказаць, таленавіты, спрабаваў касплэіць Лімонава, пісаў кніжкі а-ля сацрэалізм. Быў у камуністычнай партыі, але ўсе гэта ўспрымалі як перформанс. А потым так нешта паплавіла яго.

Пеця [Пятроўскі] заўжды быў такі, скажам так, імпазантны. Нейкая ў яго была свая праўда. Раней, наколькі я памятаю, калі мы пазнаёміліся, ён пазіцыянаваў сябе як кансерватар-традыцыяналіст, і потым нешта на БССР яму ёкнула, і ён стаў такім, як мы яго ведаем.

Мне падаецца, што ён цалкам не змяніўся, калі яго Фэйсбук паглядзець, ён там часам спрачаецца з іншымі лукашэнкаўскімі «экспертамі», там нейкую сваю праўду піша, асабліва калі яны Каліноўскага пачынаюць тапіць, а Пеця лічыць, што Каліноўскі — гэта сацыялістычны герой. Некалькі разоў, калі Пецю ўжо пачало плавіць, ён пачынаў казаць: «Лукашэнка — новы Вітаўт», я сказаў, што для мяне гэта ўжо занадта постмадэрністычна. Тады і разышліся нашы шляхі.

— Раскажы пра сваю эвалюцыю. Як ты ад нецікаўнасці да палітыкі, таварыскіх адносін з такімі людзьмі раптам трапляеш у Nexta?

— У Nexta я трапіў пасля «Белсата». Я цікавіўся палітыкай на такім маргінальна-нігілістычным узроўні. Азаронак любіць нагадваць, што я ў НБП [Нацыянал-бальшавісцкай партыі] быў у дзяцінстве. Мне было 15-18 гадоў, але чамусьці мне там не спадабалася, хоць там было весела, калі шчыра казаць. Мяне цікавіла ўсё гэта, але класічная палітыка, мэйнстрымная здавалася мне сумным заняткам, я любіў, каб было весела.

Чытаў розных там аўтараў, аналітыкаў, кніжкі і неяк дзесьці так у 2018-2019 годзе зразумеў: тое, што адбываецца ў нашай прасторы, гэта не ок, і што далей будзе толькі горш. Таксама мне спадабалася ідэя Інтэрмарыума — аб’яднання Польшчы, Украіны, Беларусі і краін Балтыі ў адзіны блок. Тады мы пазнаёміліся з Севярынцам. Пасля я пераехаў у Варшаву, там пайшоў на «Белсат», і панеслася.

— Я ведаю, што ты, перад тым, як пераехаць у Польшчу і пайсці на Белсат, атрымліваў карту паляка. Навошта?

— Why not? З картай паляка прасцей пераехаць у Польшчу. Я пазіцыяную сябе беларусам польскага паходжання, у мяне гэта не выклікае ніякага дысанансу. Калі ў Беларусі цяпер не тое, каб вельмі разгуляешся і яна фактычна знаходзіцца ў стане калоніі Расіі, ну не магу я там знаходзіцца. І калі ў мяне ёсць такі інструмент, які дапаможа мне пераехаць у краіну, блізкую мне культурна, дзе таксама жыве багата беларусаў, дык why not?

Інтэрв'ю цалкам:

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі22

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ27

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

Ці сапраўды ў сённяшніх рэаліях адвакат у Беларусі выконвае ролю паштальёна? Адказвае адвакат Лепрэтар6

Які адпачынак лепшы — адзін вялікі ці некалькі маленькіх? Навукоўцы далі адказ

Лідарка венесуэльскай апазіцыі перадала Трампу свой Нобелеўскі медаль7

Замест удару па Іране ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх чыноўнікаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі22

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць