Нерухомасць11

«Калі не знойдзем добрага варыянта арэнды — магчыма, бацькі купяць кватэру». Як іншагароднія студэнты шукаюць жыллё

Сярэдзіна жніўня — самы гарачы перыяд для пошуку жылля іншагароднімі студэнтамі. «Наша Ніва» пацікавілася, як сёлета моладзь вырашае пытанне з жыллём у новым горадзе. 

«Здараюцца выпадкі лёгкага падману»

Студэнтам, якім не хапае месца ў інтэрнаце (або не хочацца там спыняцца), даводзіцца шукаць кватэру, пакой ці нават ложак-месцы. У Мінску цэны на арэнду пакоя часцей за ўсё стартуюць з адзнакі ў 100 даляраў. За такія грошы студэнт можа разлічваць на пакой у кватэры з гаспадарамі. Да вышэйагучанай сумы трэба дадаваць выдаткі на камунальныя паслугі і інтэрнэт.

Пры гэтым, па назіраннях студэнтаў, знайсці жылле ў Мінску ў межах 100$ — задача не з простых. Некаторыя адразу звяртаюць увагу на тое, што велізарная колькасць аб'яў размешчана не ўласнікамі кватэр, а рыэлтарамі, якія патрабуюць грошы толькі за тэлефон гаспадара.

«Таксама здараюцца выпадкі лёгкага падману. Напрыклад, пішуць, што гэта нібыта цана за пакой, а потым дробнымі літарамі дадаюць, што гэта кошт ложак-месца. Ці высвятляецца, што ў суседнім пакоі жыве чалавек сталага ўзросту пасля інсульту, што мяне асабіста пужае», — прызнаецца адзін са студэнтаў.

Малады чалавек кажа, што, магчыма, спыніцца ў сваякоў, таксама не выключае, што калі вырашыць пытанне з жытлом не атрымаецца, то бацькі могуць разглядаць варыянт куплі кватэры.

Больш-менш прыстойныя пакоі ў сталіцы здаюць па цэнах бліжэй да 150 даляраў.

Дзяўчатам прасцей?

Хлопцы-студэнты звяртаюць увагу на тое, што многія арэндадаўцы пазначаюць, што гатовыя задаваць пакой толькі дзяўчатам, таму хлопцу знайсці годнае жылле па адэкватным кошце складаней.

Спецыялісты з рынку нерухомасці тлумачаць такога роду дыскрымінацыю вельмі проста: «Часта пакоі здаюць бабулі сталага ўзросту ці ўдовы, натуральна, што ім будзе зручней жыць з нейкай дзяўчынай, чым з хлопцам. Тыя ж, хто здае цэлую кватэру пад студэнтаў, звычайна не ставяць якіх-небудзь гендарных абмежаванняў».

Па словах рыэлтараў, праз наплыў студэнтаў жнівень становіцца напружаным месяцам не толькі ў пытаннях арэнды пакояў, але і кватэр у цэлым.

«Заўжды ёсць пэўная частка студэнтаў, якія могуць сабе дазволіць здымаць асобную кватэру. Часцей за ўсё яны кааперуюцца па 2-3 чалавекі, каб было танней. Такія варыянты папулярныя, паколькі здымаць на дваіх кватэру часам выходзіць не нашмат даражэй, чым арандаваць пакоі паасобку, таму традыцыйна рынак арэнды ў жніўні ажывае. Гэты год не стаў выключэннем».

Разам з тым рыэлтары адзначаюць, што ранейшага буму студэнтаў на рынку нерухомасці не назіраецца. Яны бачаць гэтаму некалькі прычын. Па-першае, паадкрываліся новыя карпусы інтэрнатаў. Па-другое, стала менш замежных студэнтаў. І па-трэцяе, беларуская моладзь стала больш выязджаць на вучобу за мяжу.

Замест арэнды — свая кватэра

Па словах аднаго з экспертаў рынку нерухомасці, ёсць і такія бацькі, хто замест таго, каб выдаткоўваць грошы на арэнду пакоя ці кватэры, пасля залічэння дзіця ў ВНУ адразу набываюць кватэру ў сталіцы.

«Нельга казаць, што гэтая з'ява носіць масавы характар, але штогод мы назіраем за тым, як у другой палове лета падрастае попыт на танныя кватэры ў Мінску. Дакладнай інфармацыі, колькі з прададзеных кватэр былі набытыя для студэнтаў, няма. Натуральна, што некаторыя набываюць кватэру раней, але асноўная частка робіць гэта ў другой палове лета.

У рэгіёнах хапае людзей, якія змаглі назбіраць грошы на кватэру для сваіх дзяцей, натуральна, што такія людзі часцей за ўсё купляюць яе ў сталіцы, бо яны разумеюць, што і пасля навучання ў ВНУ іх дзіця хутчэй за ўсё застанецца жыць у Мінску. І нават калі ў выніку яно захоча з'ехаць з краіны, то ўсё адно інвестыцыі ў сталічную нерухомасць выглядаюць больш прывабнымі, таму пэўны рост попыту на нерухомасць у жніўні сапраўды звязаны з тым, што ў гэты перыяд найбольш актыўна купляюць жылле пад студэнтаў», — адзначае эксперт.

Стаўкі падраслі

Другое месца ў Беларусі па колькасці ВНУ займае Гродна. У гэтым абласным цэнтры ў жніўні таксама назіраецца рост попыту на пакоі і недарагія кватэры бліжэй да цэнтра.

Фота: сацсеткі ГрДМУ

Ложак-месца для студэнтаў у Гродне здаюць па цэнах ад 55-65 даляраў, плюс камунальныя выдаткі. Па словах арэндадаўцы, у параўнанні з мінулым годам стаўкі выраслі ў сярэднім на 10-15 даляраў.

«Пакоі крыху даражэйшыя, цана можа лёгка даходзіць і да 100 даляраў. Але тут трэба разумець, што калі нехта здае толькі адзін пакой, то студэнту даводзіцца жыць разам з гаспадарамі, праз гэта некаторыя выбіраюць варыянт арэнды ложак-месцаў у 2-3-пакаёўцы, дзе разам з імі будзе жыць яшчэ 5-6 студэнтаў, а не сям'я гаспадароў ці нейкая бабуля, якія будуць класціся спаць а 21-й гадзіне», — кажа суразмоўца.

Апроч пакояў, студэнтаў таксама цікавяць 1-2-пакаёвыя кватэры. Гродзенскія рыэлтары таксама адзначаюць пэўнае ажыўленне на рынку арэнды перад пачаткам навучальнага сезону.

«У першую чаргу студэнтаў цікавіць жыллё бліжэй да цэнтра, дзе сканцэнтраваныя большасць з ВНУ. Самы актыўны час пошуку — другая палова жніўня, многія бацькі чамусьці адкладаюць пошук жытла на апошні момант, што ўскладняе задачу. Яшчэ ў канцы ліпеня амаль ніхто не шукае жыллё пад студэнтаў, таму выбар у сярэдзіне лета значна лепшы, чым у жніўні. Першымі займаюць недарагія кватэры ў цэнтральнай частцы горада, а тыя, хто адкладае пошук на апошні момант, вымушаны засяляць дзяцей у аддаленых раёнах. Увогуле ў апошні тыдзень лета бацькі ўжо гатовыя плаціць любыя грошы ці здымаць замест пакоя цэлую кватэру, таму лепей загадзя задумвацца пра пошук жытла», — раіць спецыяліст.

Што тычыцца куплі кватэр у Гродне, то мясцовыя рыэлтары таксама адзначаюць, што ў летні перыяд назіраецца пэўнае павышэнне попыту на таннае жытло.

«Бацькі, якія не могуць сабе дазволіць набыць дзіцяці кватэру ў сталіцы, нярэдка выбіраюць варыянт куплі кватэры ў абласным цэнтры. Як правіла, у якасці першай кватэры бяруць аднапакаёўкі», — кажуць спецыялісты.

Чытайце таксама:

«У выкладчыкаў менш пафасу, чым у сталічных, якія самі некалі прыязджалі з перыферыі». Чаму мінчукі паступаюць ва ўніверсітэты ў рэгіёнах

«Званкоў ад студэнтаў практычна няма». Рыэлтары распавялі, як цяпер ідуць справы на рынку арэнды кватэр

Каментары1

  • ром
    16.08.2022
    пипец!! вот такие богатые белорусы!! 
    чет у нас наверное не сложилось ибо я хз как купить кватэру

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Усе навіны →
Усе навіны

Папярэджанне пра пагаршэнне ўмоваў надвор'я на дарогах краіны1

Чэргі з легкавікоў на польскай мяжы зніклі

Расійская армія ажыццяўляе самае хуткае прасоўванне ва Украіне з 2022 года1

Улады хваляцца, што ў Беларусь па бязвізе прыехаў мільён еўрапейцаў. Няўжо праўда?5

Гендырэктара TikTok выклікалі ў Еўрапарламент пасля выбараў у Румыніі8

Рэстаўрацыі ў Беларусі засталося на тры дні. Галоўнаму прадпрыемству краіны фактычна падпісалі смяротны прысуд6

Як Лукашэнка кульгаў, выходзячы з самалёта ў Пакістане ВІДЭА13

Тэлевядучая Святлана Бароўская расказала пра новага мужа — загадкавага расійскага бізнэсмена14

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы7

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы

Галоўнае
Усе навіны →