Грамадства66

Новы сямейны падрад: Ялфімаў зацягнуў у прапаганду свайго сына, цяпер той выступае ў «Мінскай праўдзе». Выяўляецца, абодва яны расіяне

У адыёзнай «Мінскай праўдзе» з'явіўся новы калумніст — Аляксей Ялфімаў, сын іншага калумніста Вадзіма Ялфімава. 25-гадовы хлопец разам з бацькам выдаюць канвеер калонак. Да таго хлопец нідзе не працаваў. 

Вадзім Ялфімаў. Фота: фэйсбук

У дзяржаўных СМІ пры садзейнічанні Мінінфарма працягвае развівацца «аўтарская журналістыка», пад чым трэба разумець з'едлівыя калонкі на тэмы, у якіх аўтары, як правіла, не разбіраюцца, але кампенсуюць дылетанцтва нянавісцю да палітычных апанентаў, нізкаякаснымі жартамі, пераказам прапагандысцкіх баек і наўпроставай хлуснёй.

Такая мода прыйшла ў Беларусь разам з метадычкамі з Расіі і ўкаранілася пасля 2020-га. 

Імёны найбольш яскравых «аўтарскіх журналістаў» усім знаёмы, але іх шэрагі часам папаўняюцца. 

Здаецца, як і ў выпадку з Азаронкамі, вымалёўваюцца абрысы яшчэ адной прапагандысцкай дынастыі — Ялфімавых. 

Вадзім Ялфімаў — заходнерусіст, грамадзянін Расіі, які жыве ў Беларусі па ВНЖ. Нарадзіўся ў Малдове. Раней быў выкладчыкам журфака БДУ, дзе нічым сябе не праявіў. 

Ягоным «зорным» часам былі выступленні на БТ у 2010-х. Пасля 2020-га жыццё дало яму яшчэ адзін шанец. Цяпер ён зноў выступае на тэлебачанні і піша калонкі ў «Мінскую праўду», дзе вылучаецца працаздольнасцю і манетызуе свае развагі з зайздроснай сістэмай: часам, па дзве калонкі ў дзень! 

Гэтым летам на старонках «Мінскай праўды» пачалі з'яўляцца калонкі і сына Вадзіма — Аляксея.

«Чаму жаданне насаліць Расіі вырачана на правал?», «Заходнія санкцыі могуць прывесці свет да голаду», «Як Байдэн давёў краіну да пуцінскага падатку» — такія артыкулы выдае 25-гадовы хлопец. 

Па словах суразмоўцаў «Нашай Нівы», ганарар за адну калонку ў «Мінскай праўдзе» складае каля 70 беларускіх рублёў, але можа быць і большым — у залежнасці ад «зорнасці» аўтара. 

Цяпер сям'я публікуецца ў літаральным сэнсе побач. 

Аляксей Ялфімаў, як і бацька — грамадзянін Расіі. Маці беларуска. Ён скончыў мінскую гімназію №61 і юрфак БДУ, тэма дыплома — «Роля СМІ ў рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі Беларусі». 

Што адметна, выглядае, што да ўладкавання ў «Мінскую праўду» Аляксей нідзе, прынамсі афіцыйна, не працаваў — запісаў аб месцах работы ў базе аб выплаце сацыяльных унёскаў на Аляксея Ялфімава няма. 

Каментары6

  • даведка
    29.08.2022
    В последнее время вокруг обслуживания пропаганды буйным цветом зацвели кумовство и семейственность... Там уже откровенно халтурят целыми семейными подрядами жёны, мужья, их любовницы и дети.
    Тот же Вадим Елфимов является заведующим отделом политических обозревателей агентства «Минск-Новости», что нисколько не мешает ему быть многостаночником... Попутно пописывать для "Минской правды" и работать ртом на СТВ, получая по несколько гонораров по сути за одно и то же.
  • Kik
    29.08.2022
    Для каждого гопника и бича без стыда и совести найдется место среди холопов председателя колхоза.
  • дочка Макса Дизайнера
    29.08.2022
    даведка, а ў азаронка хто? а тое я толькі аднаго ведаю - грышу (грыша-грашы-грошы))

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп'еў пра Ціханоўскага: Шкада, што ён абраў іншы шлях, бо я бачыў рэакцыю амерыканцаў41

У Светлагорскім раёне бацька збіваў аднагадовага сына. Сінякі заўважылі ў дзіцячым садку2

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму8

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць