Усяго патроху44

Сезон восаў у разгары. Вось як іх адвадзіць 

Менавіта ў канцы жніўня — пачатку верасня восы становяцца найбольш агрэсіўнымі. Распавядаем лайфхакі, што зрабіць, каб яны не перашкаджалі вам жыць.

Для большасці людзей укус асы не страшны, але ў прыкладна 20 працэнтаў з-за ўкусу ўзнікае алергічная рэакцыя, і для іх гэтыя насякомыя вельмі небяспечныя.

Хатняя пастка для восаў

Калі восы ўсё роўна даймаюць вас на лецішчы, вы можаце зрабіць уласную пастку для іх. Проста адкруціце корак ад пластыкавай бутэлькі, адрэжце рыльца, наліце ў бутэльку ваду, змяшаную з цукрам, і прыкладзіце адрэзаную частку назад. Змясціце падрыхтаваную такім чынам канструкцыю ў месцы, дзе жыхары дома бываюць нячаста. Восы, завабленыя салодкім пахам, заляцяць унутр і не здолеюць вылецець.

Сачыце за ежай і парадкам

Добра закрывайце ўсе прадукты і захоўвайце іх у бяспечным месцы. Незакрытыя прадукты не мусяць ляжаць на адкрытых месцах. Не пакідайце крошкі і кавалкі ежы на стале, як і смецце, якое засталося ад ежы. Затынкуйце ўсе адтуліны, расколіны і будаўнічыя пустэчы ў доме, каб восы не маглі ў іх гнездавацца.

Пастаўце маскітныя сеткі

Восы любяць будаваць свае гнёзды там, дзе бываюць людзі, напрыклад, вакол тэрасы, у карнізах дахаў, а таксама на гарышчах і мансардах. Завабленыя салодкімі пахамі, яны імкнуцца ўляцець у дом, звычайна на кухню, і могуць нападаць на людзей, якія знаходзяцца побач з гняздом. Каб яны не маглі залятаць у дом, трэба паставіць на вокнах маскітныя сеткі.

Як эфектыўна змагацца з восамі?

Калі вы выявілі асінае гняздо блізка ад вашага дома, вам варта як мага хутчэй ліквідаваць яго. Калі вы вырашыце зрабіць гэта самастойна, не забудзьцеся прыняць усе меры засцярогі. Насіце прыдатную ахоўную адзежу, якая закрые ўсё цела і абароніць ад укусаў. Асаблівую ўвагу надавайце таму, каб шчыльна закрыць твар, галаву і рукі. Найлепшы час, каб знішчыць асінае гняздо, — позні вечар, калі восы спяць або адпачываюць. Памятайце, што чым раней вы выявіце гняздо, тым лягчэй яго ліквідаваць. Нядаўна створанае гняздо памерам з тэнісны мяч, а колькасць восаў у ім невялікая.

Шукайце гнёзды на гарышчы, у гаражы, у кладоўцы, у пустэчах сцен або пад карнізамі даху. Тыя, што пабудаваныя ў зямлі, можна знішчыць, заліўшы кіпенем, а тыя, што знаходзяцца ўнутры будынкаў, вытруціць хіміяй тыпу дыхлафосу.

Але калі ў вас алергія на ўкусы, не варта раскідваць гняздо самастойна. Раз'юшаныя восы могуць вас уджаліць. Лепш папрасіце зрабіць гэта чалавека, якому восы не страшныя.

Чытайце яшчэ:

Што здарыцца з вашым целам, калі штодзень есці грушы

Як выгнаць дразафілаў? Вось якога паху яны баяцца

Як прагнаць павукоў? Калі вы прыменіце гэтыя хітрыкі, павукі збягуць з вашага дому

Каментары4

  • Планшыр
    04.09.2022
    Прасьцей за ўсё надзець на асіную "шышку" (гняздо) плястыкавы пакет, шчыльна завязаць ды зрэзаць. Усё гняздо апынецца ў мяшку. Некалі так і зрабіў, знайшоўшы яго на гарышчы.
  • Важнае звяно ў экабалансе!
    04.09.2022
    Пасля пастак з плястыкавых бутэляк бальшыня восаў гіне. Ніякіх самастойных санацый гнёздаў! Гэта праца адмыслоўцаў ды надзвычайнікаў. Толькі адмысловыя дымавыя шашкі, якія адпугваюць усіх інсэктаў. Вельмі(!) эфектыўна -- падвесіць пакамечаны папяровы пакет у форме кубла ад восаў, ці нават хопіць сфармаванага ў шар камка газет. Не забівайце восаў!
  • Мядзведзь
    04.09.2022
    Уладзімір, відаць мелася на ўвазе нешта накшталт пасткі для пладажорак. Бутэлька там адрэзваецца ў месцы да пачатку звужэння гарла а потым шчыльна ўстаўляецца канцом з разьбой уніз.

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю18

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць2

Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам на мінскім канцэрце да Дня горада4

Былы беларускі палітвязень стаў суаўтарам вялікага даследавання ў Стэнфардзе8

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3534

Памёр Сяргей Логвін1

Беларус жорстка адпомсціў былой жонцы праз 13 гадоў пасля разводу2

Над Жлобінам учора зафіксавалі пралёт БПЛА і знішчальніка

У Ганцавічах пачнуць выпускаць новы для Беларусі від снэкаў

Найбуйнейшыя НПЗ Казахстана адмовіліся пастаўляць бензін у Расію праз санкцыйныя рызыкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю18

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць