Ежа1212

Што здарыцца з вашым целам, калі штодзень есці грушы

Грушы менш папулярныя, чым яблыкі, але на гэтую садавіну варта звярнуць увагу. Грушы дзейнічаюць на наш арганізм як мультывітамінныя таблеткі.

Фота: pixabay.com

Вы даўжэй захаваеце маладосць

Гэтая звыклая нам садавіна — цудоўная крыніца вітамінаў, мінералаў і антыаксідантаў, якія добра запавольваюць працэс старэння. Акрамя таго, гэтыя карысныя рэчывы дапамагаюць нашай скуры ззяць і надаюць нам здаровы і свежы выгляд. Вы заўважыце гэта ўжо праз некалькі дзён пасля таго, як пачняце часта есці грушы.

Стан вашых валасоў і пазногцяў палепшае

Грушы, багатыя карыснымі рэчывамі, дзейнічаюць на наш арганізм як мультывітамінныя таблеткі. Калі ў вас праблемы з валасамі ці пазногцямі, абавязкова ўключыце гэтую садавіну ў свой рацыён, бо грушы часам могуць добра замяніць модныя таблеткі прыгажосці.

Вы забудзеце пра запоры

У грушах шмат клятчаткі і цукру, таму яны добра ачышчаюць кішачнік і пазбаўляюць нават ад моцных запораў. Калі вы жадаеце вырашыць гэтую праблему, лепей есці грушы нашча.

Вы страціце лішнюю вагу

Хаця грушы і салодкія, у іх адносна мала калорый: у адным плодзе прыкладна 70 кілакалорый, больш за 2 грамы клятчаткі і шмат вады. Груша задаволіць ваша жаданне з’есці нешта салодкае, вы атрымаеце з гэтай садавіной шмат вады і энергіі, і пры гэтым — ніякіх лішніх калорый. Вось чаму грушы — добры перакус.

Вы стабілізуеце ўзровень цукру ў крыві

Хаця грушы і вельмі салодкія, яны добра ўплываюць на ўзровень цукру ў крыві, бо ў іх шмат клятчаткі і антацыянаў. Даследаванне, у якім узялі ўдзел не менш за 200 тысяч чалавек, паказала, што спажыванне не менш чым 5 порцый багатай на антацыяны садавіны ў тыдзень на 23% зніжае рызыку развіцця дыябету другога тыпу. Каб прадухіліць скачкі інсуліну, варта есці грушы пасля ежы ці з прадуктамі, багатымі на бялкі, тлушчы ці клятчатку, бо гэта зніжае іх глікемічны індэкс.

Вы знізіце рызыку раку

Ёсць даныя, што рэгулярнае спажыванне грушаў можа знізіць шансы захварэць на рак. Дзякуючы высокай колькасці флаваноідаў грушы зніжаюць рызыку раку малочнай залозы, таму жанчынам іх есці асабліва карысна. Акрамя таго, спецыялісты мяркуюць, што грушы могуць прадухіліць рак лёгкіх, страўніка і мачавога пухіра. 

Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт

Што пакласці дзіцяці ў ссабойку ў школу? Раіць дыетолаг

10 сезонных прадуктаў-вітамінаў, якія трэба набываць восенню

Каментары12

  • Рэд.
    02.09.2022
    Флор, я асабіста пераспрабаваў розныя спосабы, ніводзін не працуе. Здаецца, вырошчванне грушаў у зонах, дзе завялася ржа, магчымае толькі калі браць устойлівыя да яе сарты. 
  • swert
    02.09.2022
    если каждый день есть груши, то вы можете стать взрывоопасным от наполнивших вас газов...))
  • Флор
    02.09.2022
    Рэд., ясна, дзякуй. Мне адзін тутэйшы падказаў зрабіць так: увосені, калі лістота спадзе, а ўстойлівыя маразы яшчэ не надышлі, падгадаць момант больш-менш сухога надвор'я, ды добра спырскаць дрэва, гальлё й камель, жалезным купаросам, а ўвесну, калі пупырышкі яшчэ не ўскрыліся, прайсьціся ўсё ж бардоскай. Зразумела ж, усё апаўшае, хворае лісьце павінна быць дбайна сабранае з усяго ўчастка і спалена ці вывезена. Гэтую працэдуру давядзецца паўтараць штогод. Паспрабую, яна ў мяне адна й вельмі прыгожая, трэба ратаваць.

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема4

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

У выніку ўдару па Кіеве загінулі 17 чалавек, 44 параненыя. Найбольш ахвяр — людзі, якія чакалі цягнік4

Гамяльчук купіў псіхатроп і сам на сябе выклікаў міліцыю6

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ4

Лукашэнка заклікаў стварыць абсалютную зброю ад беспілотнікаў43

Хлопец у Маладзечне кінуў завод з мізэрным заробкам і стаў расклейшчыкам аб'яваў6

У Мінску правялі ўрэзку ў трубаправод з гарачай вадой без адключэння спажыўцоў

Уначы Расія ўдарыла па Кіеўшчыне: 15 загінулых1

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па складзе Wildberries пад Тулай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема4

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць