Грамадства

«Трымаўся да апошняга». Жыхары Чэрыкава пра затрыманага за «палітыку» земляка

44-гадовы чэрыкаўскі прадпрымальнік Дзмітрый Іваноў пайшоў у палітыку ў 2020 годзе, а падчас пратэстаў стаў адным з іх актыўных удзельнікаў. Некалькі разоў яго затрымлівалі, штрафавалі, кідалі «на суткі». Днямі ён быў схоплены ўзброенымі сілавікамі.

Пра зняволенне жыхара Чэрыкава стала вядома з відэа, апублікаванага 23 верасня прапагандысцкім тэлеграм-каналам. У роліку мужчына кажа, што затрыманы за каментары ў сацыяльных сетках і здыманне ваеннай тэхнікі.

Пазней зняволенне Іванова пацвердзілі яго аднапартыйцы з Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», у якую ён запісаўся ў 2021 годзе. Высветліць, што інкрымінуецца яму пакуль не ўдалося.

Чаму стаў актывістам пратэсту

У Чэрыкаве Дзмітрый таксуе. Затрымалі яго на адной з мясцовых стаянак. Узброеныя спецназаўцы выцягнулі кіроўцу з машыны і паклалі тварам да зямлі. Супраціву, як вынікае з відэа, ён не аказваў. Пра сваё затрыманне апавядае спакойна.

У райцэнтры Дзмітрыя Іванова знаюць многія. У 2020 годзе мясцовыя жыхары, як і ва ўсёй Беларусі, выходзілі на пратэсты. Пратэстная актыўнасць у 8 тысячным горадзе трывала да 19 жніўня. Мясцовыя кажуць, што на першыя ланцугі салідарнасці выходзіла да 200 чалавек.

Дзмітрый быў сярод актывістаў пратэсту. Як ён сам казаў, да 2020 году лічыў сябе апалітычным чалавекам. Аднак, «пагаршэнне жыццёвага ўзроўню і абыякавасць улады ды вырашэння праблемаў простага чалавека прымусілі зацікавіцца яго праграмамі канкурэнтаў дзейнага кіраўніка дзяржавы», бо той нічога канкрэтнага не прапаноўваў. 

Фота: архіў Дзмітрыя Іванова

Паводле прадпрымальніка, жыццё ўскладніў тады і каранавірус, які пазбавіў жыхароў глыбінкі магчымасці выязджаць на заробкі ў Расію, што адбілася на іхным дастатку.

Дзмітрыя за пратэсты некалькі разоў затрымлівалі і штрафавалі. 30 дзён адседзеў «на сутках». Пра тое ён кажа ў апублікаваным відэа. Дадае, што быў зарэгістраваны ў плане «Перамога» кіроўцам.

Арыштавалі, бо «не даравалі пратэснай актыўнасці»

Пра тое, што днямі яго ў чарговы раз забрала міліцыя чэрыкаўцы ведаюць. Многія знаёмцы ўстрымліваюцца ад каментароў наконт удзелу Дзмітрыя «у палітыцы».

«Настырны быў вельмі. Не хацеў здавацца, можна сказаць так», — адзначыў адзін з іх.

Па яго словах, у такіх гарадах, як Чэрыкаў, жыхары адзін аднаго ведаюць, адпаведна любая актыўнасць навідавоку, а за Дзмітрыем была асаблівая ўвага.

Яшчэ адзін суразмоўца, які назваў сябе кліентам затрыманага, упэўнены, што «Дзмітрыя забралі, бо не даравалі яму дзёрзкасці ў 2020 годзе».

«Яго пасадзяць, як і ўжо многіх. Прыцягнуць крыміналку, можа і адпусцяць, але «суткамі» справа не скончыцца. На яго прыкладзе пакажуць жыхарам Чэрыкава, што ім будзе за непадпарадкаванне», — кажа ён.

Пра прафесійныя якасці Дзмітрыя, як таксіста, яго землякі адгукаюцца добра. Кажуць, што «сарвецца ў любую хвіліну і куды трэба падвязе». Па іх словах, вялікіх грошай на таксаванні не зарабляў. Не адзін год будаваў дом, але скончыць справы яму не ўдавалася. Недабудаваную хату Дзмітрыя паказалі сілавікі ў відэа як прыклад нядбайнасці гаспадара.

Дзмітрый пра жыхароў глыбінкі казаў, што многія з іх змірыліся са сваёй незайздроснай доляю. Па яго словах, большасць не ведае, як жыць іначай, і шукае паратунак у алкаголі. Нямала жыхароў райцэнтра, заўважаў ён, ідучы вуліцай, не падымаюць вачэй і гэта шмат аб чым сведчыць.

«Партрэта Лукашэнкі ў класе не было». Беларусы, якія скончылі прыватную школу, расказалі, як яны там вучыліся 

«Трэба ратаваць Лукашэнку ад Расіі». Дарадца Ціханоўскай распавёў, што Макей казаў прадстаўнікам Захаду ў кулуарах ААН 

Лукашэнка пазбавіў званняў 80 афіцэраў, у тым ліку з КДБ і ўласнай Службы бяспекі. Ашаламляльнае прызнанне, наколькі шмат праціўнікаў рэжыму ўнутры сілавых структур

Каментары

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу7

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць